шырэ́йшы
прыметнік, якасны, вышэйшая cтупень параўнання
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
шырэ́йшы |
шырэ́йшая |
шырэ́йшае |
шырэ́йшыя |
| Р. |
шырэ́йшага |
шырэ́йшай шырэ́йшае |
шырэ́йшага |
шырэ́йшых |
| Д. |
шырэ́йшаму |
шырэ́йшай |
шырэ́йшаму |
шырэ́йшым |
| В. |
шырэ́йшы (неадуш.) шырэ́йшага (адуш.) |
шырэ́йшую |
шырэ́йшае |
шырэ́йшыя (неадуш.) шырэ́йшых (адуш.) |
| Т. |
шырэ́йшым |
шырэ́йшай шырэ́йшаю |
шырэ́йшым |
шырэ́йшымі |
| М. |
шырэ́йшым |
шырэ́йшай |
шырэ́йшым |
шырэ́йшых |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
шырэ́йшы прил. сравнит. ст. ши́ре, поши́ре, бо́лее широ́кий
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
шырэ́йшы, ‑ая, ‑ае.
Выш. ст. да прым. шырокі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зашыро́кі, -ая, -ае (разм.).
Празмерна шырокі, шырэйшы, чым трэба.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
шы́ршы прил. сравнит. ст., разг., см. шырэ́йшы
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
зашыро́кі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Празмерна шырокі, шырэйшы, чым трэба. Зашырокая сукенка. □ Пісталет гэты нейкі нялюдскі, дужа ўжо зашырокае дула. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
поши́ре сравн. ст.
1. нареч. (тро́хі) шырэ́й;
2. прил. (тро́хі) шырэ́йшы, (тро́хі) шы́ршы.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Пусты́ннік ’посуд, іншы раз плецены’ (горац., Дзіц. фальк., 631). Магчыма, звязана з літ. pūstìnis ’выдуўны, дуты’, параўн. pūstìnės kėlnės ’галіфе’, г. зн. шырэйшы ў сярэдзіне, пукаты.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
святля́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Не зусім светлы, светлаваты. Час, мабыць, мінаў за поўнач — маладзічок узлез у самую высь неба і ціха бліскаў там, завалочаны святлявым мроівам. Быкаў.
2. З светларусымі валасамі. Другі быў яшчэ шырэйшы ў плячах і ростам вышэйшы, а дабрадушным тварам, з вялікай святляваю галавою. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пэ́рса (persą) ’адрэзак поля, шырэйшы за загон’ (беласт., SOr, 17, 244), pers, bers ’тс’ (там жа). Рэлікт на базе кораня і.-е. *prkпараўн. літ. praparšas ’роў, акоп’, s на месцы š тлумачыцца ўплывам “мазурэння” на поўначы Беласточчыны (гл. Абрэмбская–Яблонская, Зб. Аванесаву, 200–204; Śladami, 406–412); не выключана народнаэтымалагічнае пераасэнсаванне ў назвах палёў тыпу Perša, Perse (параўн. парадкавы лічэбнік першы, польск. pierwszy), літ. Peršiekščis (Słownik nazw terenowych póln.-wsch. Polski, Warszawa, 1992, 354–355), гл. Цыхун, Зб. Абрэмбскай-Яблонскай, 47. Гл. таксама перс.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)