шчы́льны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. шчы́льны шчы́льная шчы́льнае шчы́льныя
Р. шчы́льнага шчы́льнай
шчы́льнае
шчы́льнага шчы́льных
Д. шчы́льнаму шчы́льнай шчы́льнаму шчы́льным
В. шчы́льны (неадуш.)
шчы́льнага (адуш.)
шчы́льную шчы́льнае шчы́льныя (неадуш.)
шчы́льных (адуш.)
Т. шчы́льным шчы́льнай
шчы́льнаю
шчы́льным шчы́льнымі
М. шчы́льным шчы́льнай шчы́льным шчы́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

шчы́льны, -ая, -ае.

1. 3 цесна злучанымі часцінкамі або які змяшчае вялікую колькасць чаго-н. у малым аб’ёме, прасторы.

Шчыльная тканіна.

Шчыльна (прысл.) зачыніць дзверы.

Шчыльныя слаі атмасферы.

Ш. плот.

2. Цесны, з абмежаванай прасторай.

Шчыльная пасудзіна.

3. перан. Насычаны якімі-н. мерапрыемствамі, падзеямі.

Ш. графік мерапрыемстваў.

|| наз. шчы́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шчы́льны

1. пло́тный;

ш. слой пы́лу — пло́тный слой пы́ли;

2. те́сный, пло́тный;

~ныя рады́ дэманстра́нтаў — те́сные (пло́тные) ряды́ демонстра́нтов;

ш. аго́ньвоен. пло́тный ого́нь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шчы́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, у якім цесна злучаны састаўныя часцінкі; які змяшчае вялікую колькасць рэчыва ў малым аб’ёме. [Дзядзя Міша:] — Што ж ён [Грышка], небарака, будзе адчуваць, калі спадарожнік пачне зніжацца, увойдзе ў шчыльныя паветраныя пласты? Паслядовіч. Урэшце, лакатары бачаць і ў больш шчыльным асяроддзі. Шыцік. Пыл шчыльным слоем накрываў.. галовы [Міколы і Дзімы]. Аляхновіч. Аж па дах шчыльны снег замятае барак. А. Вольскі. // Густы, праз які не пранікае святло; непранікальны. Сонца не магло правіць шчыльную заслону. Савіцкі. З усіх бакоў насоўвалася чарната — шчыльная, злавесная. Карпаў. / у перан. ужыв. Трохтонка вырвалася З цішыні шчыльнай — Прастуе па бальшаку. Барадулін. // З частым перапляценнем (пра тканіну). Вялікія вокны былі напалову заценены цяжкімі шчыльнымі барвова-чорнымі парцьерамі. Новікаў.

2. Які складаецца з блізка размешчаных адзін ля другога асоб, прадметаў, частак; часты. Быў гэты гарадок: маленькі, ціхі, пусты, з вузкімі кароткімі вуліцамі, з нізкімі драўлянымі домікамі за шчыльнымі і высокімі платамі. Адамчык. Дрэвы адступаюць .. [падарожніка] шчыльнай сцяной, нібы свядома перашкаджаючы выбрацца з лесу. В. Вольскі. Садзяцца хлопцы ў шчыльны круг Каля рыбацкага кастра. Смагаровіч.

3. Які мае мала прасторы, з абмежаванай прасторай; цесны. У ракавіне шчыльнай Вандроўнік сядзяць. Танк.

4. перан. Дасканалы, плённы, прадукцыйны. Дадатковая электраэнергія можа быць выпрацавана на гідраэлектрастанцыях без устаноўкі новых магутнасцей. У гэтым выпадку толькі больш шчыльным стане рэжым іх работы. «Звязда». // Насычаны, напоўнены якімі‑н. падзеямі, мерапрыемствамі і пад. У летнія месяцы спартыўны каляндар бывае асабліва шчыльным. «Беларусь». // Хуткі, безупынны. — А дзе ён сёння, Сцяпан Антонавіч? — улучае хвіліну, каб утачыцца ў шчыльную Марыніну гаворку, Зіна. Палтаран. // Моцна звязаны, з’яднаны агульнымі інтарэсамі, мэтамі, задачамі і пад. Узаемная прыязнь,.. загартаваная выпрабаваннямі ў агні, стварала шчыльную баявую сям’ю. Брыль. Такі быў склаўся шчыльны дружны гурток, засяроджаны ў прытульным пакойчыку Веры Засуліч. Зарэцкі. На шчыльную еднасць з народам нас заўсёды накіроўвае партыя. Лужанін. Трымаючы шчыльную сувязь з атрадам, .. [Лялькевіч] рабіў нешта значна большае... Шамякін.

•••

Шчыльны агонь — абстрэл, пры якім па кожны ўчастак фронту, плошчы, якая абстрэльваецца, падае вялікая колькасць мін, куль, снарадаў і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ва́куумна-шчы́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ва́куумна-шчы́льны ва́куумна-шчы́льная ва́куумна-шчы́льнае ва́куумна-шчы́льныя
Р. ва́куумна-шчы́льнага ва́куумна-шчы́льнай
ва́куумна-шчы́льнае
ва́куумна-шчы́льнага ва́куумна-шчы́льных
Д. ва́куумна-шчы́льнаму ва́куумна-шчы́льнай ва́куумна-шчы́льнаму ва́куумна-шчы́льным
В. ва́куумна-шчы́льны (неадуш.)
ва́куумна-шчы́льнага (адуш.)
ва́куумна-шчы́льную ва́куумна-шчы́льнае ва́куумна-шчы́льныя (неадуш.)
ва́куумна-шчы́льных (адуш.)
Т. ва́куумна-шчы́льным ва́куумна-шчы́льнай
ва́куумна-шчы́льнаю
ва́куумна-шчы́льным ва́куумна-шчы́льнымі
М. ва́куумна-шчы́льным ва́куумна-шчы́льнай ва́куумна-шчы́льным ва́куумна-шчы́льных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

шчы́тны, -ая, -ае.

Тое, што і шчыльны (у 1 знач.).

Ш. плот.

|| наз. шчы́тнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ля́мец, -мцу, м.

Тоўсты, шчыльны матэрыял, звалены з шэрсці, воўны.

Падшыць валёнкі лямцам.

|| прым. ля́мцавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзябёлы, -ая, -ае (разм.).

1. Дужага целаскладу; поўны.

Д. мужчына.

2. Тоўсты, грубы, шчыльны (пра тканіну).

Дзябёлае сукно.

|| наз. дзябёласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шчы́льнасць, -і, ж.

1. гл. шчыльны.

2. Маса цела, заключаная ў адзінцы яго аб’ёму (спец.).

Ш. вады.

Шчыльнасць насельніцтва — колькасць жыхароў на 1 км² плошчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ля́мец, ‑мцу, м.

Тоўсты, шчыльны матэрыял, звалены з шэрсці, воўны. Абабіць дзверы лямцам. Падшыць валёнкі лямцам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)