шчы́льна

прыслоўе, утворана ад прыметніка

станоўч. выш. найвыш.
шчы́льна шчыльне́й найшчыльне́й

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

шчы́льна нареч. пло́тно, вплотну́ю; те́сно

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шчы́льна, прысл.

1. Прысл. да шчыльны.

2. Вельмі цесна, ушчыльную (прыціснуўшы, далучыўшы адно да другога). Аб чым жа думаў хлопчык? Відаць, аб чымсьці важным і сур’ёзным, бо губы яго былі шчыльна самкнуты. Колас. Купальнік шчыльна абцягваў.. кволыя і пяшчотныя плечы [жанчыны]. Караткевіч. // Наглуха, так, каб не было ніякіх прамежкаў, адтулін. Оля шчыльна прыпыніла дзверы і замкнула іх знутры. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчыльна, ушчыльную, шчытна, усутыч, упрытык, упрыцірку, наглуха, герметычна; шчыгульна (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

на́плотно нареч., разг. ве́льмі шчы́льна.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адхлу́пнуць

‘адстаць, аддзяліцца, перастаць шчыльна прылягаць да чаго-небудзь’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. адхлу́пне адхлу́пнуць
Прошлы час
м. адхлу́пнуў адхлу́пнулі
ж. адхлу́пнула
н. адхлу́пнула
Дзеепрыслоўе
прош. час адхлу́пнуўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

упрыты́к, прысл. (разм.).

Шчыльна прымыкаючы, ушчыльную.

Пуня стаіць у. да хлява.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пла́ўкі², пла́вак.

Кароткія мужчынскія трусы для плавання, якія шчыльна аблягаюць цела.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вприты́к нареч., разг. упрыты́к; (вплотную) усуты́ч, шчы́льна, шчы́тна.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ушчыльну́ю, прысл.

Зусім шчыльна, блізка.

Сесці на лаўцы ў.

Хмызняк падступае да дарогі ў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)