шчаці́ніць, -ню, -ніш, -ніць; незак., што.

Падымаць угору, натапырваць (поўсць, шчацінне і пад.).

Кошка шчацініць поўсць.

Вецер шчацініў салому на страсе (перан.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шчаці́ніць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. шчаці́ню шчаці́нім
2-я ас. шчаці́ніш шчаці́ніце
3-я ас. шчаці́ніць шчаці́няць
Прошлы час
м. шчаці́ніў шчаці́нілі
ж. шчаці́ніла
н. шчаці́ніла
Загадны лад
2-я ас. шчаці́нь шчаці́ньце
Дзеепрыслоўе
цяп. час шчаці́нячы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

шчаці́ніць несов. щети́нить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шчаці́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак., што.

Падымаць угору, натапырваць поўсць, шчацінне і пад. Воўк шчацініць поўсць. // перан. Ставіць тарчма што‑н., рабіць што‑н. падобным на шчацінне. Вецер на страсе шчацініць салому.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

щети́нить несов. шчаці́ніць, тапы́рыць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)