шушу́канне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. шушу́канне шушу́канні
Р. шушу́кання шушу́канняў
Д. шушу́канню шушу́канням
В. шушу́канне шушу́канні
Т. шушу́каннем шушу́каннямі
М. шушу́канні шушу́каннях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

шушу́канне ср. шушу́канье

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шушу́канне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. шушукаць і шушукацца, а таксама гукі гэтага дзеяння. Пасля доўгага шушукання на кухні Ніна паявілася ў пакоі. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шушу́каць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Шаптаць, гаварыць па сакрэце.

|| наз. шушу́канне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шушу́кацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак., з кім і без дап. (разм.).

Шаптацца, гаварыць адзін з адным па сакрэце.

Ш. ў кутку.

|| наз. шушу́канне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шушу́канье

1. шушу́канне, -ння ср., шапта́нне, -ння ср., шэ́пты, -таў ед. нет;

2. шапаце́нне, -ння ср.; см. шушу́кать, шушу́каться;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)