Зато́н ’невялікі заліў, завадзь’. Рус., укр. затон ’заліў з мала рухомай вадой; завадзь’, польск. zatona ’тс’, н.-луж. zatoń ’бездань, яма ў вадзе, дрыгва’, чэш. zátoń, zátuň ’заліў, мель’, славац. zátoň ’ціхае месца’, славен. zatòn ’заход сонна’, ’заліў’, ’востраў’, ’балота’, серб.-харв. за́тон ’заліў’, балг. (у тапонімах) загон. Ст.-рус. затонъ ’затон’ (з XV ст.). Прасл. zaton, za‑topn‑ъ, відаць, ад za‑top‑nǫ‑ti, магчыма, пры ўздзеянні topnja > тоня (гл.) з першасным значэннем ’месца, што затапляецца’. Гл. тапіць, тануць. Фасмер, 2, 83; Шанскі, 2, З, 69; Аткупшчыкоў, Из истории, 234; Талстой, СГТ, 170; БЕР, 1, 613; Нітшэ, 297; Шутц, Georgaph., 83; Юркоўскі, Ukr. hydrogr., 85.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Падзь1 ’упадзіна’ (Прышч., дыс., стаўбц.). Рус. падь, па́дина, перм., сіб. ’глыбокі і стромкі лог, яр, бездань, цясніна’ або ’міжгор’е, разлог’, паўдн. ’яр, лагчына’, укр. падь, па́дина ’нявілая круглая даліна’, серб.-харв. ц.-слав. па̄д ’даліна’ (Шутц, Geographische, 38), балг. пад, падина ’даліна, лагчына; вузкі і доўгі яр; стромы абрыў і г. д.’ (Грыгаран, Словарь, 150). Дэрыват ад padati з суф. ‑ь (параўн. Махэк, 425).

Падзь2 ’салодкая клейкая вадкасць на лісцях раслін’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, З нар. сл., Мат. Гом.), пад, падзь ’тс’ (ТС). Рус. падь, укр. падь, польск. padź, чэш. мараўск. paď ’тс’. Аддзеяслоўны дэрыват ад падаць (гл. Махэк, 425; Брукнер, 390).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ато́ка ’рукаў ракі’ (Касп., Яшкін), ’востраў’ (Яшкін. дыс.), ст.-бел. отокъ ’тс’. Рус. дыял. ото́к ’тс’, ото́ка ’нізіна; сажалка’, польск. otok ’востраў’ (Нітшэ, 198, 298), ст.-польск. otok ’рака’, ’луг, абкружаны вадой’, otoka ’частка лесу з пасекай’. Серб.-харв. о̏ток ’востраў’, о̏тока ’рукаў ракі’ (Шутц, Geogr., 69, 71, 80), балг. дыял. оток ’ручай’ (ZfslPh, 9, 37), славен. otòk ’востраў’. Ст.-слав. отокъ ’тс’, ст.-рус. отокъ ’востраў’, ’мыс’, ’край’. Абодва сучасныя беларускія значэнні да праслав. *tek‑/tok‑, але ў значэнні ’рукаў ракі’, відаць, з прэфіксам otъ‑ (*ototok‑a), а ў значэнні востраў з прэфіксам o(b)‑, у першым выпадку — ’тое, што адцякае’ (параўн. пратока, прытока), а ў другім — ’тое, што абкружае’ (параўн. атачыць). Думка Блесэ, SB, V, 8, пра запазычанне з балтыйскай гэтага слова (параўн. літ. дыял. ãttaka(s), лат. attaka ’рукаў ракі, востраў’) выклікае абгрунтаваныя сумненні Урбуціса, Baltistica, V (1), 1969, 48; улічваючы пашырэнне славянскіх слоў, тут хутчэй балтыйскае запазычанне з беларускай. Мартынаў (SlW, 61–62) лічыць, што абодва значэнні атока вынікалі на аднолькавай фармальнай базе: *o(b)‑tok‑a, толькі ў адным выпадку гэтым словам абазначалася ’тое, што абцякае’, а ў другім — ’тое, вакол чаго абцякае’ (тое, што абцякаецца). Ён таксама лічыць, што бел.-серб.-харв. ізалекса дазваляе лічыць праслав. otokъ абазначэннем рачнога вострава ў процілегласць да *ostrovъ ’востраў наогул’ (параўн., аднак, у Бярынды: отокъ морскій: отнога, лиман, або островъ, выспа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)