шурпа́тасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. шурпа́тасць
Р. шурпа́тасці
Д. шурпа́тасці
В. шурпа́тасць
Т. шурпа́тасцю
М. шурпа́тасці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

шурпа́тасць ж.

1. шерохова́тость; шерша́вость;

2. перен. шерохова́тость;

1, 2 см. шурпа́ты

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шурпа́тасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць шурпатага. Каб не ўпасці, Алеся намацвае рукамі халодную шурпатасць сцяны. Скрыган.

2. Нягладкае, з невялікімі няроўнасцямі месца. Настаўнік узяў разец і некалькі разоў прайшоўся ім, падчышчаючы шурпатасці. Пальчэўскі.

3. звычайна мн. (шурпа́тасці, ‑ей); перан. Непрыемнасці, непаразуменні і пад. (пра чые‑н. адносіны). Час ідзе. З кожным днём змяняецца жыццё, згладжваюцца былыя шурпатасці. Шынклер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шурпа́ты, -ая, -ае.

1. Нягладкі, з невялікімі няроўнасцямі.

Шурпатыя дошкі.

2. перан. Недапрацаваны, з хібамі, недахопамі.

Ш. стыль.

|| наз. шурпа́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цы́пкі¹, -пак (разм.).

Дробныя трэшчынкі, шурпатасць і чырвань на скуры рук і ног, што з’яўляюцца ў выніку абветрывання.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заву́сеніца, ‑ы, ж.

Спец. Востры выступ, шурпатасць на паверхні. Дэталь з завусеніцамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шерша́вость шурпа́тасць, -ці ж.; шо́рсткасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шерохова́тость

1. шурпа́тасць, -ці ж.;

2. перен. шурпа́тасць, -ці ж.; няро́ўнасць, -ці ж., непамярко́ўнасць, -ці ж.; наця́гнутасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

згла́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., што.

1. Выраўнаваць, знікнуць, разгладжваючы, раўнуючы.

З. няроўнасці.

З. шурпатасць.

2. перан. Зрабіць менш прыметным, змякчыць.

З. супярэчнасці.

◊

Згладзіць вострыя вуглы (кніжн.) — змякчыць вастрыню супярэчнасцей.

|| незак. згла́джваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

парэ́піна, ‑ы, ж.

Разм. Месца, дзе што‑н. парэпалася; шурпатасць. Рыгор бачыў, як, чапляючыся за парэпіны кары, спрабаваў лезці Ясь. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)