шумлі́вы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. шумлі́вы шумлі́вая шумлі́вае шумлі́выя
Р. шумлі́вага шумлі́вай
шумлі́вае
шумлі́вага шумлі́вых
Д. шумлі́ваму шумлі́вай шумлі́ваму шумлі́вым
В. шумлі́вы (неадуш.)
шумлі́вага (адуш.)
шумлі́вую шумлі́вае шумлі́выя (неадуш.)
шумлі́вых (адуш.)
Т. шумлі́вым шумлі́вай
шумлі́ваю
шумлі́вым шумлі́вымі
М. шумлі́вым шумлі́вай шумлі́вым шумлі́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

шумлі́вы², -ая, -ае.

Які мае пену, пеністы.

Ш. напітак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шумлі́вы¹, -ая, -ае.

1. Схільны шумець, утвараць шум¹ (у 1 знач.).

Шумлівыя дзеці.

2. Які суправаджаецца шумам, ажыўленнем, напоўнены шумам¹.

Шумлівая гульня.

Шумлівая вуліца.

|| наз. шумлі́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шумлі́вы I шумли́вый;

ш. лес — шумли́вый лес

шумлі́вы II пе́нистый;

ш. напі́так — пе́нистый напи́ток

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шумлі́вы 1, ‑ая, ‑ае.

1. Які ўтварае шум (у 1 знач.). Горы падпіраюць небасхілы, І шумлівых вадаспадаў мчыцца рой. Хведаровіч. Тоненькія, далікатныя, у модных шумлівых плашчыках — абедзвюм год па семнаццаць. Ракітны. Андрэй крыху памаўчаў, задумліва пазіраючы на шумлівую збажыну. Краўчанка.

2. Які любіць шумець, многа, гучна гаварыць, крычаць; шумны ​1 (у 2 знач.). І стол тым часам накрываюць, Гасцей шумлівых запрашаюць. Колас. Шчырыя, шумлівыя, шчасліва дзеці смехам гэткім заліліся, што пачуўся на далёкіх нівах ветлы шолах маладога лісця. Вялюгін. Ганна была дзяўчына шумлівая і сварлівая. Шамякін.

3. Які суправаджаецца шумам, ажыўленнем, мітуснёй. Шумлівая гульня. □ Зазвіняць галасістым гармонікам, прагрукочуць бубнамі ды стукам капытоў шумлівыя вясковыя вяселлі. Ваданосаў. // Напоўнены шумам, мітуснёй. Шумлівая вуліца. □ Чэрвеньскі рынак быў шумлівым, бойкім месцам. Грамовіч. [Зыбін:] — Усё-ткі падабаецца ён мне, Мінск. Жвавы, шумлівы, заклапочаны. Мележ.

шумлі́вы 2, ‑ая, ‑ае.

Які дае пену; пеністы. Шумлівы напітак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бурлі́вы, -ая, -ае.

Бурны, шумлівы.

Бурлівыя хвалі.

|| наз. бурлі́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шумли́вый шумлі́вы; (шумный) шу́мны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гаманлі́вы, -ая, -ае.

1. Які любіць пагаварыць; гаваркі.

Г. хлопец.

2. перан. Шумлівы, звонкі, з пералівамі.

Г. ручай.

|| наз. гаманлі́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шумлі́ва нареч. шумли́во; см. шумлі́вы I

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шумлі́васць ж. шумли́вость; см. шумлі́вы I

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)