Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
шумлі́вы², -ая, -ае.
Які мае пену, пеністы.
Ш. напітак.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
шумлі́вы¹, -ая, -ае.
1. Схільны шумець, утвараць шум¹ (у 1 знач.).
Шумлівыя дзеці.
2. Які суправаджаецца шумам, ажыўленнем, напоўнены шумам¹.
Шумлівая гульня.
Шумлівая вуліца.
|| наз.шумлі́васць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
шумлі́выI шумли́вый;
ш. лес — шумли́вый лес
шумлі́выII пе́нистый;
ш. напі́так — пе́нистый напи́ток
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
шумлі́вы1, ‑ая, ‑ае.
1. Які ўтварае шум (у 1 знач.). Горы падпіраюць небасхілы, І шумлівых вадаспадаў мчыцца рой.Хведаровіч.Тоненькія, далікатныя, у модных шумлівых плашчыках — абедзвюм год па семнаццаць.Ракітны.Андрэй крыху памаўчаў, задумліва пазіраючы на шумлівую збажыну.Краўчанка.
2. Які любіць шумець, многа, гучна гаварыць, крычаць; шумны 1 (у 2 знач.). І стол тым часам накрываюць, Гасцей шумлівых запрашаюць.Колас.Шчырыя, шумлівыя, шчасліва дзеці смехам гэткім заліліся, што пачуўся на далёкіх нівах ветлы шолах маладога лісця.Вялюгін.Ганна была дзяўчына шумлівая і сварлівая.Шамякін.
3. Які суправаджаецца шумам, ажыўленнем, мітуснёй. Шумлівая гульня. □ Зазвіняць галасістым гармонікам, прагрукочуць бубнамі ды стукам капытоў шумлівыя вясковыя вяселлі.Ваданосаў.// Напоўнены шумам, мітуснёй. Шумлівая вуліца. □ Чэрвеньскі рынак быў шумлівым, бойкім месцам.Грамовіч.[Зыбін:] — Усё-ткі падабаецца ён мне, Мінск. Жвавы, шумлівы, заклапочаны.Мележ.
шумлі́вы2, ‑ая, ‑ае.
Які дае пену; пеністы. Шумлівы напітак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шумлі́выII schäumend (віно); Schaum-
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
шумлі́выI lärmend; pólternd (згрукатам); laut
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
бурлі́вы, -ая, -ае.
Бурны, шумлівы.
Бурлівыя хвалі.
|| наз.бурлі́васць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
шумли́выйшумлі́вы; (шумный) шу́мны.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
гаманлі́вы, -ая, -ае.
1. Які любіць пагаварыць; гаваркі.
Г. хлопец.
2.перан.Шумлівы, звонкі, з пералівамі.
Г. ручай.
|| наз.гаманлі́васць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)