штоме́сяц, прысл.
Кожны месяц.
Праводзіць палявыя доследы ш.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
штоме́сяц
прыслоўе
| станоўч. |
выш. |
найвыш. |
| штоме́сяц |
- |
- |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
штоме́сяц нареч. ежеме́сячно
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
штоме́сяц, прысл.
Кожны месяц. Жывы і здаровы Андрэй Барысавіч Чужакоў пісаў, што разумее, як цяжка маці матэрыяльна, і згодзен штомесяц высылаць ёй грошы. Мехаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ежеме́сячно нареч. штоме́сяц, штоме́сячна;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ме́сячына, ‑ы, ж.
Гіст. Натураплата, якую штомесяц выдаваў памешчык беззямельным прыгонным сялянам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ме́сячына ’натураплата, якую штомесяц выдаваў памешчык беззямельным прыгонным сялянам’ (ТСБМ). Яшчэ ст.-рус. мѣсячина (X ст.), серб.-харв. mjesečina ’тс’. Да ме́сяц 1 (гл.) > ме́сячны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
шарсці́ць, ‑ршчу, ‑рсціш, ‑рсціць; незак., каго.
Разм. Прабіраць, даваць наганяй. [Анікей] не баяўся выступіць хоць супраць усяе вёскі, і калі ў час прамовы на яго ззаду гыркалі, падколвалі кепікамі, ён паварочваўся тварам да сходу і шарсціў усіх па парадку. Навуменка. [Паромшчык:] — Малады [старшыня] дужа... У раёне хваляць, у вобласць штомесяц клічуць, от і трэба шарсціць, каб не думаў, што ўсё зрабіў. Парахневіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)