шта́б

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. шта́б штабы́
Р. шта́ба штабо́ў
Д. шта́бу штаба́м
В. шта́б штабы́
Т. шта́бам штаба́мі
М. шта́бе штаба́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

штаб, -а, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Орган кіравання войскамі, а таксама асобы, якія ўваходзяць у яго.

Генеральны ш.

Ш. дывізіі.

Ш. палка.

2. перан. Кіруючы орган чаго-н.

Ш. новабудоўлі.

|| прым. штабны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

штаб воен., перен. штаб, род. шта́ба м.;

генера́льный штаб воен. генера́льны штаб.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

штаб м., в разн. знач. штаб;

○ генера́льны ш. — генера́льный штаб

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

штаб, ‑а; мн. штабы, ‑оў; м.

1. Орган кіравання войскам у часцях, злучэннях усіх відаў узброеных сіл, а таксама асобы, якія ўваходзяць у склад гэтага органа. Здаралася, што на адным дні штаб атрада мяняў некалькі месц. Кулакоўскі. Старыцу Паходня ўяўляў — ён разы два — тры быў у ёй, палі тут адзін час стаяў штаб партызанскай брыгады. Хадкевіч. // Памяшканне, збудаванне, у якім размяшчаецца такі орган. Новы камісар палка Яфім Фамін жыў тым летам у крэпасці. Начаваў у штабе. Кухараў.

2. перан. Кіруючы орган чаго‑н. Неўзабаве гэтая невялічкая хатка на ўскраіне вёскі зрабілася штабам буйнейшай будоўлі на Беларусі. Грахоўскі. На гэтым жа сходзе было абрана і праўленне калгаса і месца, дзе павінен быць калгасны штаб. Колас.

•••

Генеральны штаб — цэнтральны орган кіравання ўзброенымі сіламі.

[Ням. Stab.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

штаб-афіцэ́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

У царскай і некаторых замежных арміях: афіцэр у чыне палкоўніка, падпалкоўніка і маёра.

|| прым. штаб-афіцэ́рскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

штаб-ро́тмістр, -а, мн. -ы, -аў, м.

У царскай арміі Расіі: афіцэрскі чын у кавалерыі і жандармерыі, роўны штабс-капітану, а таксама асоба, якая мае гэты чын.

|| прым. штаб-ро́тмістрскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

штаб-...

Першая частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да штаба (у 1 знач.), напр.: штаб-кватэра, штаб-ротмістр.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

штаб-ро́тмістрскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. штаб-ро́тмістрскі штаб-ро́тмістрская штаб-ро́тмістрскае штаб-ро́тмістрскія
Р. штаб-ро́тмістрскага штаб-ро́тмістрскай
штаб-ро́тмістрскае
штаб-ро́тмістрскага штаб-ро́тмістрскіх
Д. штаб-ро́тмістрскаму штаб-ро́тмістрскай штаб-ро́тмістрскаму штаб-ро́тмістрскім
В. штаб-ро́тмістрскага
штаб-ро́тмістрскі
штаб-ро́тмістрскую штаб-ро́тмістрскае штаб-ро́тмістрскіх
штаб-ро́тмістрскія
Т. штаб-ро́тмістрскім штаб-ро́тмістрскай
штаб-ро́тмістрскаю
штаб-ро́тмістрскім штаб-ро́тмістрскімі
М. штаб-ро́тмістрскім штаб-ро́тмістрскай штаб-ро́тмістрскім штаб-ро́тмістрскіх

Крыніцы: tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

штаб-афіцэ́рскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. штаб-афіцэ́рскі штаб-афіцэ́рская штаб-афіцэ́рскае штаб-афіцэ́рскія
Р. штаб-афіцэ́рскага штаб-афіцэ́рскай
штаб-афіцэ́рскае
штаб-афіцэ́рскага штаб-афіцэ́рскіх
Д. штаб-афіцэ́рскаму штаб-афіцэ́рскай штаб-афіцэ́рскаму штаб-афіцэ́рскім
В. штаб-афіцэ́рскі (неадуш.)
штаб-афіцэ́рскага (адуш.)
штаб-афіцэ́рскую штаб-афіцэ́рскае штаб-афіцэ́рскія (неадуш.)
штаб-афіцэ́рскіх (адуш.)
Т. штаб-афіцэ́рскім штаб-афіцэ́рскай
штаб-афіцэ́рскаю
штаб-афіцэ́рскім штаб-афіцэ́рскімі
М. штаб-афіцэ́рскім штаб-афіцэ́рскай штаб-афіцэ́рскім штаб-афіцэ́рскіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)