шру́бка
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
шру́бка |
шру́бкі |
| Р. |
шру́бкі |
шру́бак |
| Д. |
шру́бцы |
шру́бкам |
| В. |
шру́бку |
шру́бкі |
| Т. |
шру́бкай шру́бкаю |
шру́бкамі |
| М. |
шру́бцы |
шру́бках |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
шру́бка ж., уменьш. ви́нтик м.
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
шру́бка, ‑і, ДМ ‑бцы; Р мн. ‑бак; ж.
Памянш. да шруба; невялікая шруба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шру́ба, -ы, мн. -ы, шруб, ж.
Шпень са спіральнай нарэзкай.
Галоўка шрубы.
|| памянш. шру́бка, -і, ДМ -бцы, мн. -і, -бак, ж.
|| прым. шру́бавы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ві́нцік, ‑а, м.
Памянш. да вінт 1 (у 1 знач.); шрубка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ви́нтик м., уменьш. шру́бка, -кі ж.;
◊
у него́ ви́нтика не хвата́ет у яго́ клёпкі не стае́; у яго́ не ўсе до́ма.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
круты́, ‑ая, ‑ое.
1. Амаль адвесны, абрывісты; проціл. пакаты. — Ого, гара, як печ, крутая! І вось чаму дарожка тая, Вы шрубка, ўецца па-над бокам: Узлезь, папробуй, простым крокам! Колас. Добрыя коні прызвычаена лёгка ўзбіраюцца на крутыя ўзгоркі. Брыль. // Выгнуты, выпуклы. Круты лоб. □ Люся паказала на чучала здаравеннага быка з магутным крутым хібам. Даніленка. [Чалавек] ішоў вольна, .. падстаўляючы ветру загарэлыя крутыя грудзі. Самуйлёнак.
2. (звычайна ў спалучэнні са словамі «паварот», «залом» і пад.). Не паступовы, раптоўны, рэзкі. На крутым павароце зад матацыкла занесла. Б. Стральцоў. Дзвіна тут рабіла даволі круты паварот улева. Хадкевіч. // перан. Рашучы, значны. Круты ўздым сельскай гаспадаркі. □ Ігнату хацелася толькі і гаварыць аб тым, што ў жыцці яго адбыўся круты, небывалы паварот. Кавалёў.
3. Суровы, упарты (пра характар чалавека, а таксама пра чалавека з такім характарам). Аднак пілі ў меру, аглядаючыся на дзверы: пабойваліся крутога хвашчовага нораву. Лупсякоў. — Ліквідаваць абсталяванне я вам не дам. А не — дык будзьце здаровы! Я чалавек круты. Скрыган. // Жорсткі, рашучы. Крутыя меры. // перан. Моцны, вялікі. Стаяў туман, мароз круты. А. Александровіч. // Цяжкі, напружаны, пераломны (пра час). Прыйшла крутая часіна і для .. [Свішчэўскага]. Грамовіч. Толькі ў крутую хвіліну, калі чалавеку, як сонечнае цяпло, патрэбен сяброўскі поціск рукі, .. людзі так хутка збліжаюцца. Мележ.
4. Густа замешаны, звараны да гушчыні. Крутое яйцо. Крутое цеста. □ Максім чэрпаў і чэрпаў крутую ячную кашу. Асіпенка.
5. Туга скручаны, звіты. Крутыя ніткі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)