шо́сты, -ая, -ае.

1. гл. шэсць.

2. Які атрымліваецца пры дзяленні на шэсць.

Шостая частка.

3. у знач. наз. шо́стая, -ай, ж. Шостая частка чаго-н.

Адна шостая.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шо́сты, ‑ая, ‑ае.

1. Ліч. парадк. да шэсць. І тут Сцёпка не выказаў здзіўлення. — А я, каб паступаў, то наступаў бы ў шосты клас. Колас. І вось перад намі купэ шостага вагона плацкартнага. Васілёнак.

2. у знач. наз. шо́стая, ‑ай, ж. Шостая частка. Адна шостая.

3. у знач. пабочн. шо́стае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шо́сты

лічэбнік, парадкавы

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. шо́сты шо́стая шо́стае шо́стыя
Р. шо́стага шо́стай шо́стага шо́стых
Д. шо́стаму шо́стай шо́стаму шо́стым
В. шо́стага (адуш.)
шо́сты (неадуш.)
шо́стую шо́стае шо́стых (адуш.)
шо́стыя (неадуш.)
Т. шо́стым шо́стай шо́стым шо́стымі
М. шо́стым шо́стай шо́стым шо́стых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ч, нескл., н.

1. Дваццаць шостая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «чэ». Малое ч.

2. Глухі, пярэднеязычны, змычна-шчылінны, шыпячы зычны гук.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сам-шо́сты

лічэбнік, парадкавы

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сам-шо́сты сам-шо́стая сам-шо́стае сам-шо́стыя
Р. сам-шо́стага сам-шо́стай сам-шо́стага сам-шо́стых
Д. сам-шо́стаму сам-шо́стай сам-шо́стаму сам-шо́стым
В. сам-шо́стага (адуш.)
сам-шо́сты (неадуш.)
сам-шо́стую сам-шо́стае сам-шо́стых (адуш.)
сам-шо́стыя (неадуш.)
Т. сам-шо́стым сам-шо́стай сам-шо́стым сам-шо́стымі
М. сам-шо́стым сам-шо́стай сам-шо́стым сам-шо́стых

Крыніцы: krapivabr2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Паўшуро́нак ’адна шостая сажня дроў’ (Шат., Мат. Гом.), паўшу́ркі ’мера дроў’ (Мат. Гом.). Да паў- і шурка (гл.). Апошняе праз польск. szar, szur з ням. Schar ’куча’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

се́кста, ‑ы, ДМ ‑сце, ж.

Шостая ступень ад дадзенай у дыятанічнай гаме. // Інтэрвал між дадзенай ступенню і шостай ад яе ў дыятанічнай гаме. Амаль палова запісаў зборніка па дыяпазону мелодыі не перавышае сексты, але аўтар дае ўзоры і больш складаных песень. «Полымя».

[Ад лац. sexta — шостая.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

е, нескл., н.

Шостая літара беларускага алфавіта, якая абазначае: а) пасля зычных — галосны «э» і мяккасць папярэдняга зычнага, напрыклад, «хлеб — хльэб»; б) пасля галосных, «ў», раздзяляльнага мяккага знака, апострафа і ў пачатку слова — два гукі: «й» і «э», напрыклад, «мае — майэ», «здароўе — здароўйэ», «лье — льйэ», «п’е — пйэ», «ехаць — йэхаць». Вялікае Е.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паязджа́нін, ‑а, м.

Уст. Абл. Той, хто знаходзіцца ў дарозе, едзе куды‑н.; падарожнік. Гэтыя дзве машыны пайшлі следам за трыма грузавікамі з салдатамі, а за імі пайшлі яшчэ тры грузавікі з салдатамі. Так усе гэтыя паязджане выехалі з Баранавіч на Сіняўку і далей проста імчаліся па Маскоўска-Варшаўскай шашы, на ўсход. Чорны. Ціхамір глянуў на гадзіннік — была ўжо шостая гадзіна, але ў вакзале яшчэ было цемнавата. — Ды праз гадзіну [буфет] адчыняць, — сказаў Ціхамір тонам бывалага паязджаніна. Чыгрынаў. // Удзельнік вясельнага поезда. Як у моры ў белым снегу Без днявання, без начлегу, Ў бездарожжа, ў беспрыстанне Едуць, едуць паязджане. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сядзі́ба, ‑ы, ж.

1. Жылыя і гаспадарчыя пабудовы разам з садам, агародам, якія складаюць адну гаспадарку (у сельскай мясцовасці). Перад .. [Нявідным] раскрываецца круглая паляна, а на паляне відаць сядзіба — хутар ці сярэдняй рукі фальварак. Колас. Суровая, марозная была зіма, снегам замяло дарогу, што вяла з лесу ў далёкую панскую сядзібу. Лупсякоў. — Я так мяркую, — казаў .. [Ксяпевіч] далей, — што хоць сядзіба Несцяровічаў у нізіне, з гарышча хаты ці з вышак адрыны ўся шаша як на далоні. Новікаў. // Памешчыцкі дом як цэнтр маёнтка. Відны фрагменты драўлянай сядзібы і карчмы з заезным дваром за масіўнай сцяной. «Помнікі». // Гаспадарчы і жылы цэнтр сельскагаспадарчага прадпрыемства (саўгаса, калгаса і пад.). Люся другі месяц жыла з бацькамі на цэнтральнай сядзібе саўгаса «Дружба». Даніленка. Ад эмтээсаўскай сядзібы метраў з чатырыста — і поле. Лобан. // Разм. Наогул — месца, дзе размяшчаецца якая‑н. установа. У грамадзянскую вайну цеснаватыя пакоі гэтага, дома на нейкі час сталі сядзібай польскай дэфензівы і, напэўна, нямала б маглі расказаць аб мужнасці перад вачыма смерці барацьбітоў антыбелапольскага падполля і беларускіх партызан 1919 года У. Шумскага, С. Плашчынскага і інш. Ліс.

2. Зямельны ўчастак, заняты збудаваннямі ў адрозненне ад зямлі пад палямі, лугамі, лесам. [Сымон:] — А якая ў мяне сядзіба! Шостая частка яго [Халусты]. Чарнышэвіч. Сядзіба ў Мацея Глоткі шырокая, а от жа наважыў новую хату паставіць ледзь не ўпрытык да суседскіх акон. Марціновіч. // Зямельны ўчастак каля дома, заняты агародам, садам; прысядзібны ўчастак. Усё забрала мачыха, прыхапіўшы і тое, што вырасла на сядзібе. Шамякін. На сядзібе былі яблыні, слівы і розныя садовыя пусты. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)