шо́стка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. шо́стка шо́сткі
Р. шо́сткі шо́стак
Д. шо́стцы шо́сткам
В. шо́стку шо́сткі
Т. шо́сткай
шо́сткаю
шо́сткамі
М. шо́стцы шо́стках

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Ашо́рстак ’жэрдка ў гумне, прымацавання паміж сохамі на ўзроўні сцен; ашорстак быў раней таксама ў хатах’ (лях., Янк. Мат.), ’жэрдка ў хаце, на якую вешалі адзенне’ (Сержп., ЭШ, рук.). Ад шост з устаўным р, параўн. шо́рстак (Касп.), шо́стак ’тс’ (П. С.), відаць, пад уплывам шорсткі і пад.; а прыстаўное, як у ахлеў (хлеў), афіранка і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)