шнуро́ўка
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
шнуро́ўка |
шнуро́ўкі |
| Р. |
шнуро́ўкі |
шнуро́вак |
| Д. |
шнуро́ўцы |
шнуро́ўкам |
| В. |
шнуро́ўку |
шнуро́ўкі |
| Т. |
шнуро́ўкай шнуро́ўкаю |
шнуро́ўкамі |
| М. |
шнуро́ўцы |
шнуро́ўках |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
шнуро́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.
1. гл. шнураваць.
2. мн. -і, -ро́вак. Шнур на адзенні, абутку, а таксама само прашнураванае месца.
Распусціць шнуроўку на сукенцы.
|| прым. шнуро́вачны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
шнуро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. шнураваць.
2. Р мн. ‑ровак. Шнур або шнурок на якім‑н. адзенні і пад., пэўным чынам размешчаны, працягнуты, а таксама прашнураванае месца. Скрозь слой бруду на блясе цьмяна віднеўся малюнак: бліскучы бот, а побач — чаравік без шнуровак. Карпюк. Шнуроўка колеру зары, Пагляд, што бляск рубінавы, І сарафан агнём гарыць, Каралі — арабініны. Ляпёшкін. // Уст. Частка жаночай сукенкі, якая сцягваецца шнурком; гарсэт. Мураўёўна нізка звесіла галоўку, Бо занадта зацягнулася ў шнуроўку. Багдановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шнурава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; незак.
1. што. Сцягваць шнурком.
Ш. чаравікі.
2. што. Прашываць шнурам.
Ш. інвентарную кнігу.
3. Часта хадзіць, ездзіць узад і ўперад (разм.).
Ш. па вёсцы.
|| зак. зашнурава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны (да 1 знач.) і прашнурава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны (да 2 і 3 знач.).
|| наз. шнурава́нне, -я, н. і шнуро́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.
|| прым. шнурава́льны, -ая, -ае (да 2 знач.; спец.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
шнуро́вка ж.
1. (действие) шнурава́нне, -ння ср., шнуро́ўка, -кі ж.;
2. в др. знач. шнуро́ўка, -кі ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)