шмарава́цца
дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
шмару́юся |
шмару́емся |
| 2-я ас. |
шмару́ешся |
шмару́ецеся |
| 3-я ас. |
шмару́ецца |
шмару́юцца |
| Прошлы час |
| м. |
шмарава́ўся |
шмарава́ліся |
| ж. |
шмарава́лася |
| н. |
шмарава́лася |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
шмару́йся |
шмару́йцеся |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
шмару́ючыся |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
шмарава́цца несов., разг. натира́ться ма́зью
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
шмарава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; незак.
Разм. Націрацца, намазвацца чым‑н. Шмаравацца шкіпінарам. // Церціся, скрэбціся чым‑н. Як ні шмараваліся нашы хлопцы венічкамі ў Анупрэя, а жывіцу, што папрыставала да цела, чыста адмыць не маглі. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шмарава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; незак. (разм.).
1. каго-што. Націраць, намазваць каго-, што-н.; праціраць, ачышчаючы што-н.
Ш. варам дратву.
Ш. шкло.
2. аб што. Церціся, зачэпліваючыся за што-н. у час руху, цягнучыся па чым-н.
Кола шмаравала аб бакавіну тарантаса.
|| зак. нашмарава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны (да 1 знач.).
|| звар. шмарава́цца, -ру́юся, -ру́ешся, -ру́ецца; -ру́йся (да 1 знач.).
Ш. шкіпінарам; зак. нашмарава́цца, -ру́юся, -ру́ешся, -ру́ецца; -ру́йся.
|| наз. шмарава́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)