шмарава́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. шмару́юся шмару́емся
2-я ас. шмару́ешся шмару́ецеся
3-я ас. шмару́ецца шмару́юцца
Прошлы час
м. шмарава́ўся шмарава́ліся
ж. шмарава́лася
н. шмарава́лася
Загадны лад
2-я ас. шмару́йся шмару́йцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час шмару́ючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

шмарава́цца несов., разг. натира́ться ма́зью

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шмарава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; незак.

Разм. Націрацца, намазвацца чым‑н. Шмаравацца шкіпінарам. // Церціся, скрэбціся чым‑н. Як ні шмараваліся нашы хлопцы венічкамі ў Анупрэя, а жывіцу, што папрыставала да цела, чыста адмыць не маглі. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шмарава́цца разм. (націрацца, намазвацца) sich beschmeren, sich inreiben*; sich insalben (маззю)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

шмарава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; незак. (разм.).

1. каго-што. Націраць, намазваць каго-, што-н.; праціраць, ачышчаючы што-н.

Ш. варам дратву.

Ш. шкло.

2. аб што. Церціся, зачэпліваючыся за што-н. у час руху, цягнучыся па чым-н.

Кола шмаравала аб бакавіну тарантаса.

|| зак. нашмарава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны (да 1 знач.).

|| звар. шмарава́цца, -ру́юся, -ру́ешся, -ру́ецца; -ру́йся (да 1 знач.).

Ш. шкіпінарам; зак. нашмарава́цца, -ру́юся, -ру́ешся, -ру́ецца; -ру́йся.

|| наз. шмарава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)