шлё́пнуць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. шлё́пну шлё́пнем
2-я ас. шлё́пнеш шлё́пнеце
3-я ас. шлё́пне шлё́пнуць
Прошлы час
м. шлё́пнуў шлё́пнулі
ж. шлё́пнула
н. шлё́пнула
Загадны лад
2-я ас. шлё́пні шлё́пніце
Дзеепрыслоўе
прош. час шлё́пнуўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

шлёпнуць сов., однокр., в разн. знач. шлёпнуть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шлёпнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. Аднакр. да шлёпаць (у 1, 3 знач.).

2. перан.; каго. Разм. груб. Забіць. [Крылоў:] — Я маю права шлёпнуць цябе, контра... Але не хочацца ў такі радасны час пэцкаць рукі... Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шлёпаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. каго (што), па чым і чым. Удараць, стукаць чым-н. мяккім, плоскім.

Ш. па руцэ.

Ш. вёсламі па вадзе.

Ш. басаножкамі.

2. Тое, што і шлёпацца (разм.).

Ш. у гразь.

3. Ісці, хадзіць, крочыць (разм.).

Ш. па гразі.

|| аднакр. шлёпнуць, -ну, -неш, -не; -ні (да 1 і 2 знач.).

|| наз. шлёпанне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лэ́пнуць

‘схапіць рукамі, сцягнуць, скрасці што-небудзь; пляснуць, шлёпнуць, ударыць каго-небудзь, што-небудзь; раптоўна ўпасці’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. лэ́пну лэ́пнем
2-я ас. лэ́пнеш лэ́пнеце
3-я ас. лэ́пне лэ́пнуць
Прошлы час
м. лэ́пнуў лэ́пнулі
ж. лэ́пнула
н. лэ́пнула
Загадны лад
2-я ас. лэ́пні лэ́пніце
Дзеепрыслоўе
прош. час лэ́пнуўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пля́хнуць

шлёпнуць, рэзкім рухам, з размаху выліць што-небудзь (пляхнуць што-небудзь і чым-небудзь)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пля́хну пля́хнем
2-я ас. пля́хнеш пля́хнеце
3-я ас. пля́хне пля́хнуць
Прошлы час
м. пля́хнуў пля́хнулі
ж. пля́хнула
н. пля́хнула
Загадны лад
2-я ас. пля́хні пля́хніце
Дзеепрыслоўе
прош. час пля́хнуўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

шлёп, выкл. у знач. вык.

Разм. Ужываецца паводле знач. дзеясл. шлёпаць — шлёпнуць і шлёпацца — шлёпнуцца. Бывала, калі на шляху яму [Несцеру] пападалася лужына, ён яе не абыходзіў, а шлёп, шлёп — і ўсё! Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шлёпнуть сов., однокр., разг.

1. (ударить) шлёпнуць, пля́снуць, ля́пнуць; см. шлёпать 1;

2. см. шлёпнуться;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сце́паць ’калаціць’ (ТС), ’паціскаць плячыма’ (Стан.), сцёпаць ’рухаць, варушыць’ (Сцяшк. Сл.), сцепану́ць ’упасці, шлёпнуць’ (Нар. Гом.), сцепану́ць ’тармаснуць’ (Янк. 3.), сцепену́ць ’калатнуць’, стыпыну́тэ ’тс’ (драг., Ск. нар. мовы), сцепену́цца, сцепну́цца ’калатнуцца’ (ТС). Да цепаць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пля́цка ’удар па целу плоскім прадметам, які суправаджаецца асаблівым гукам’ (Нік. Очерки; Нас.). Параўн. польск. placka ’скураны кружок на палцы, прызначаны для забівання мух’, якое (паводле Банькоўскага, 2, 595) увёў А. Міцкевіч замест раска < pacnąć ’ляснуць’ < чэш. plácnout ’ляпнуць, пляснуць, шлёпнуць’. Відаць, гукапераймальнае. Параўн. пля́цкаць ’чвакаць, чмякаць разжаванай ежай’ (полац., Нар. лекс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)