шле́м

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. шле́м шле́мы
Р. шле́ма шле́маў
Д. шле́му шле́мам
В. шле́м шле́мы
Т. шле́мам шле́мамі
М. шле́ме шле́мах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

шлем, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Старажытны металічны воінскі галаўны ўбор, які ахоўваў галаву ад удараў, стрэл.

2. Спецыяльны галаўны ўбор лётчыкаў, танкістаў, спартсменаў і інш.

Скураны ш.

3. Спецыяльнае прыстасаванне, якое ахоўвае галаву і ізалюе яе ад навакольнага асяроддзя.

Вадалазны ш.

Кіслародны ш.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шлем в разн. знач. шлем, род. шле́ма м.;

про́бковый шлем ко́ркавы шлем;

водола́зный шлем вадала́зны шлем.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шлем м., в разн. знач. шлем;

стальны́ ш. — стально́й шлем;

ко́ркавы ш. — про́бковый шлем;

вадала́зны ш. — водола́зный шлем

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шлем, ‑а, м.

1. Старажытны металічны галаўны ўбор воінаў, які ахоўваў галаву ад пашкоджанняў і ўдараў халоднай зброяй. Мячы, сякеры, дубіны воінаў народнай арміі білі па металічных латах і шлемах рыцараў. «Маладосць». Усе [польскія паны] — у капелюшах, у большасці — капелюшы з пушыстымі пер’ямі, як шышакі над шлемамі ў колішніх рыцараў. Пестрак.

2. Галаўны ўбор спецыяльнага пакрою ў воінаў і спартсменаў, які закрывае галаву і шыю. Я глянуў у бок дзвярэй: з двара ў палату віхрам уляцеў высокі шыракаплечы баец у скураным шлеме. Якімовіч. На сваіх санях Елім сядзеў у шынялі і ў вайсковым шлеме з пікаю наверсе. Кулакоўскі.

3. Спецыяльны галаўны ўбор, які ахоўвае галаву ад раненняў, удараў, ціску і пад. Два танкісты ў камбінезонах, без шлемаў, .. грэліся на красавіцкім негарачым сонцы. Мележ. [Англічанін] быў маленькі, галавасты, у коркавым шлеме і кароткіх скураных штоніках. Б. Стральцоў. // Спецыяльнае прыстасаванне, якое аддзяляе чалавека ад навакольнага асяроддзя, забяспечвае наступленне неабходнага для дыхання паветра. Блажэвіч расшпіліў скафандр, адкінуў шлем. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шлем; шалом (уст.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

гермашле́м м. (герметы́чны шлем) гермошле́м (гермети́ческий шлем)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гермашле́м, -а, мн. -ы, -аў, м.

Герметычны шлем лётчыкаў і касманаўтаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гермошле́м (гермети́ческий шлем) гермашле́м, -ма м. (герметы́чны шлем).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шало́м, -а, мн. -ы, -аў, м.

Тое, што і шлем (у 1 знач.; уст.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)