інспекту́ра ж., в разн. знач. инспекту́ра;

уво́дзіцца спецыя́льная і. — вво́дится специа́льная инспекту́ра;

шко́льная і.шко́льная инспекту́ра

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шко́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. шко́льны шко́льная шко́льнае шко́льныя
Р. шко́льнага шко́льнай
шко́льнае
шко́льнага шко́льных
Д. шко́льнаму шко́льнай шко́льнаму шко́льным
В. шко́льны (неадуш.)
шко́льнага (адуш.)
шко́льную шко́льнае шко́льныя (неадуш.)
шко́льных (адуш.)
Т. шко́льным шко́льнай
шко́льнаю
шко́льным шко́льнымі
М. шко́льным шко́льнай шко́льным шко́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

шко́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да школы (у 1, 2 знач.). Школьны будынак. Школьны двор. Школьная сістэма ацэнкі ведаў. // Які абслугоўвае школу, працуе ў школе. Школьныя настаўнікі. Школьны ўрач. Школьная бібліятэка.

2. Звязаны з навучаннем у школе, знаходжаннем у школе. Школьныя прыналежнасць. Школьная форма. Школьны ўзрост. Школьныя гады. Школьны таварыш. Школьныя канікулы. □ Маленства! Ты гарыш агнём начлежным, Ты школьным заліваешся званком. Панчанка.

3. Праведзены, выкананы ў школе, школьнікамі, сярод школьнікаў. Школьная насценгазета. □ Перадавалі аб усім: .. на колькі працэнтаў выканала дзённае заданне брыгада цесляроў, хто з вучняў перамог у школьных лыжных спаборніцтвах. Шамякін. // Які складаецца са школьнікаў, створаны школьнікамі (звычайна адной школы). Школьны хор. Школьная самадзейнасць. Школьная каманда гімнастаў. // Прызначаны для школьнікаў; разлічаны на школьнікаў. Школьны лекторый.

4. перан. Несамастойны, вучнёўскі, не падмацаваны жыццёвым вопытам. Школьныя разважанні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бра́мка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак, ж.

1. гл. брама.

2. Праходныя варотцы; веснічкі.

Школьная б.

3. Дэталь паляўнічага ружжа (разм.).

Насадзіць пістон на брамку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дысцыплі́на¹, -ы, ж.

Абавязковае для ўсіх членаў якога-н. калектыву падпарадкаванне вызначанаму парадку, правілам.

Працоўная д.

Воінская д.

Школьная д.

|| прым. дысцыпліна́рны, -ая, -ае.

Дысцыплінарнае спагнанне.

Д. статут.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дво́йка, -і, ДМ дво́йцы, мн. -і, дво́ек, ж.

1. Лічба

2.

2. Група з двух чалавек або двух аднародных прадметаў.

3. Нездавальняючая школьная адзнака.

4. Назва чаго-н., абазначанага лічбай 2.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фільматэ́ка, ‑і, ДМ ‑тэцы, ж.

Установа або аддзел установы, дзе збіраюць і захоўваюць фільмы; збор кіналент. Школьная фільматэка.

[Ад англ. film — плёнка і грэч. thēkē — сховішча.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інспекту́ра, ‑ы, ж.

1. Нагляд за выкананнем якіх‑н. правіл, пастаноў, законаў. Увесці спецыяльную інспектуру. Узмацніць інспектуру.

2. зб. Інспектары. Школьная інспектура.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сула́джаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад суладзіць.

2. у знач. прым. Стройны, узгоднены; гарманічны. Школьная праца ішла сваім добра суладжаным, няспынным ходам. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

журна́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Кніга або сшытак для перыядычнага запісу падзей, здарэнняў і пад.

2. Школьная кніга для рэгістрацыі прысутнасці, уліку паспяховасці вучняў і запісу пройдзенага за дзень матэрыялу па адпаведных прадметах праграмы.

Класны ж.

|| прым. журна́льны, -ая, -ае.

Ж. запіс.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)