ша́хматны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
ша́хматны |
ша́хматная |
ша́хматнае |
ша́хматныя |
| Р. |
ша́хматнага |
ша́хматнай ша́хматнае |
ша́хматнага |
ша́хматных |
| Д. |
ша́хматнаму |
ша́хматнай |
ша́хматнаму |
ша́хматным |
| В. |
ша́хматны (неадуш.) ша́хматнага (адуш.) |
ша́хматную |
ша́хматнае |
ша́хматныя (неадуш.) ша́хматных (адуш.) |
| Т. |
ша́хматным |
ша́хматнай ша́хматнаю |
ша́хматным |
ша́хматнымі |
| М. |
ша́хматным |
ша́хматнай |
ша́хматным |
ша́хматных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
міжакруго́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да рада акругоў, агульны для некалькіх акругоў.
2. Які адбываецца паміж акругамі. Міжакруговыя шахматныя спаборніцтвы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павыто́чваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Вытачыць усё або вялікую колькасць чаго‑н. Павыточваць шахматныя фігуры.
павыто́чваць 2, ‑ае; зак., што.
Вытачыць вялікую колькасць чаго‑н. у чым‑н. Шашаль павыточваў дзіркі ў сценах.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
касця́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.
Разм.
1. Ігральны кубік або пласцінка; косць (у 4 знач.). У чырвоных кутках ляскалі касцяшкі даміно, перагортваліся свежыя газеты і часопісы, разбіраліся шахматныя задачы і разгадваліся красворды. Грахоўскі.
2. Шарык на лічыльніках; костачка (у 5 знач.). Пяцівочка прыўзняў лічыльнікі, скінуўшы касцяшкі на адзін бок. «Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расста́віць, ‑стаўлю, ‑ставіш, ‑ставіць; зак., каго-што.
1. Паставіць, размясціць якім‑н. чынам, парадкам. Расставіць мэблю. Расставіць шахматныя фігуры. □ Няня бясшумна расставіла талеркі і бадзёрым голасам звярнулася да .. [хворага]. Васілевіч. Мікола з Казанскім прагледзяць кінаплёнку, каб ведаць, у якім парадку расставіць канцэртныя нумары... Гаўрылкін. // Размеркаваць для выканання якіх‑н. абавязкаў па службе, па рабоце. Расставіць вартавых. Правільна расставіць сілы.
2. Паставіць так, каб павялічылася адлегласць паміж чым‑н. — Заслона. — расцяжна закрычаў няпрошаны артыст і на ўсю шырыню расставіў ногі і развёў рукі. Кулакоўскі.
3. Рассунуўшы, устанавіць для выкарыстання што‑н. раскладное, рассоўнае. Расставіць мальберт. Расставіць сетку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ша́хматны, ‑ая, ‑ае.
1. Звязаны з шахматамі (у 1 знач.). Каля пары шахматыстаў, якія зрэдку мяняліся, заўсёды стаяў невялікі гурток аматараў шахматнай гульні. Колас. // Прызначаны для гульні ў шахматы. Шахматны столік. // Які гуляе ў шахматы, спаборнічае па шахматах. У снежні мінулага года шахматная грамадскасць Савецкай краіны адзначыла стагоддзе з дня нараджэння заснавальніка айчыннай шахматнай школы Міхаіла Іванавіча Чыгорына. «Беларусь».
2. Размешчаны так, як размешчаны клеткі аднаго колеру на дошцы для гульні ў шахматы. У шахматным парадку. □ Трэба было перарысоўваць тонкімі веласіпеднымі калёсамі зграбнай каляскі.. шахматныя квадраты разнастайных пасеваў поля і гарода. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фігу́ра ж., в разн. знач. фигу́ра;
геаметры́чная ф. — геометри́ческая фигу́ра;
рытары́чная ф. — ритори́ческая фигу́ра;
~ры вышэ́йшага пілата́жу — фигу́ры вы́сшего пилота́жа;
пе́ршая ф. кадры́лі — пе́рвая фигу́ра кадри́ли;
арке́стравыя ~ры — оркестро́вые фигу́ры;
буйна́я паліты́чная ф. — кру́пная полити́ческая фигу́ра;
у яе́ стро́йная ф. — у неё стро́йная фигу́ра;
ша́хматныя ~ры — ша́хматные фигу́ры
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)