шарлата́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Невук, які выдае сябе за знаўцу; падманшчык, махляр.

|| прым. шарлата́нскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шарлата́н

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. шарлата́н шарлата́ны
Р. шарлата́на шарлата́наў
Д. шарлата́ну шарлата́нам
В. шарлата́на шарлата́наў
Т. шарлата́нам шарлата́намі
М. шарлата́не шарлата́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

шарлата́н м. шарлата́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шарлата́н шарлата́н, -на м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шарлата́н, ‑а, м.

Невук, які выдае сябе за знаўцу, спецыяліста; падманшчык, махляр. Млынар вярнуўся дадому, думаючы пра Стафанковіча як пра шарлатана: «Дрэнна зрабіў, грошы ўзяў і адрас скрыў». Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шарлата́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Жан. да шарлатан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ашуканец, падманшчык, манюка, махляр, круцель, жулік, шэльма, лотра, прайдзісвет, прайдоха, праныра, пралаза, хітрэц, хітрун, спрытнюга, машэннік, чмут, сімулянт, аферыст, авантурыст, камбінатар, шарлатан, шулер

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)