шапаце́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. шапаце́нне
Р. шапаце́ння
Д. шапаце́нню
В. шапаце́нне
Т. шапаце́ннем
М. шапаце́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

шапаце́нне ср. ше́лест м., шелесте́ние, шурша́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шапаце́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. шапацець, а таксама гукі гэтага дзеяння. Як і штогод, вясна прыйшла ў магутным шуме паводак, у серабрыстым звоне ручаёў, у несціханых трэлях жаваранкаў, у шаўкавістым шапаценні першай зеляніны на пожнях. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шапаце́ць, -пачу́, -паці́ш, -паці́ць; -паці́м, -паціце́, -паця́ць; -паці́; незак.

Абзывацца шолахам, шумець чым-н. сухім або ўтвараць шолах, шум.

Шапаціць чарот на беразе возера.

Ніва шапаціць спелымі каласамі.

|| наз. шапаце́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шо́лах, -у, мн. -і, -аў, м.

Лёгкае ледзь чутнае шапаценне, шорах, шоргат.

Ш. дрэў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шапата́нне ср., см. шапаце́нне

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шурхаце́ць

‘утвараць шоргат, шапаценне

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. шурхачу́ шурхаці́м
2-я ас. шурхаці́ш шурхаціце́
3-я ас. шурхаці́ць шурхаця́ць
Прошлы час
м. шурхаце́ў шурхаце́лі
ж. шурхаце́ла
н. шурхаце́ла
Загадны лад
2-я ас. шурхаці́ шурхаці́це
Дзеепрыслоўе
цяп. час шурхо́цячы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прашапаце́ць, ‑пачу, ‑паціш, ‑паціць; зак.

Утварыць шапаценне. [Вера Андрэеўна] прашапацела каля Рыгора шаўковым халатам, кінула на госця прыхільны позірк. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шелесте́ние ша́станне, -ння ср., шамаце́нне, -ння ср.; шапаце́нне, -ння ср., шалахце́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шэпт, -у, М -пце, м.

1. Ледзь чутная гутарка, пры якой гукі вымаўляюцца без удзелу галасавых звязак.

Гаварыць шэптам.

2. перан. Ціхі, невыразны шум, шапаценне, цурчанне і пад.

Ш. хваль.

3. Погаласка, чутка, якія перадаюцца па сакрэце.

Пра гэта ўжо пусцілі ш.

Шэпты хату губяць (прыказка; разбураюць уклад, уносяць разлад).

4. мн. -ы, -аў. Набор слоў, якія паводле забабонных уяўленняў маюць чарадзейную сілу; заклінанне (разм.).

Лячыць шэптамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)