шанс, -у, мн. -ы, -аў, м.

Тое, што і шанец (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шанс, род. ша́нсу м. шанс

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шанс шанс, род. ша́нсу м.; шанц, род. ша́нцу м.; ша́нец, род. ша́нцу м.;

име́ть шансы мець ша́нсы (ша́нцы).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шанс, ‑у, м.

Умова, якая можа забяспечыць удачу, поспех; магчымасць. Каля дзесятка менш значных эцюдаў і эскізаў былі выстаўлены ў мастацкім магазіне, што таксама гарантавала пэўныя шансы. Васілевіч. А прастудзіцца ў загартаванага рыбалова куды менш шансаў, чым у таго, хто ўзімку горнецца да цёплай печкі. Матрунёнак.

[Фр. chance.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шанц, -у, мн. -ы, -аў, м.

Тое, што і шанс.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шанц, род. ша́нцу м., см. шанс

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вака́нцік ’магчымасць, шанс’ (КТС). Да ням. vakant з памяншальным суфіксам ‑ік. Больш верагодна, аднак, што ваканцік да вакантны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шанц, ‑у, м.

Разм. Тое, што і шанс. Франтавое чуццё, праверанае ў многіх начных баях, падказвала — трэба паспрабаваць пайсці на рызыку! Нават такіх шанцаў заўтра не будзе. Мележ. — Старому хочацца ўхапіць свой апошні шанц, знайсці нешта незвычайнае перад вяртаннем, — не сунімаўся Ронг Гай. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

магчымасць, мажлівасць, рэальнасць, шанс, шанц; дарога, гарызонт, перспектыва (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)