шамаце́ць, -мачу́, -маці́ш, -маці́ць; -маці́м; -маціце́, -маця́ць; -маці́; незак.

Шапацець, шумець; утвараць лёгкі шум, шорах, кратаючы што-н.

Шамацела, ападаючы, лісце.

Не шамаці паперай.

|| наз. шамаце́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шамаце́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. шамачу́ шамаці́м
2-я ас. шамаці́ш шамаціце́
3-я ас. шамаці́ць шамаця́ць
Прошлы час
м. шамаце́ў шамаце́лі
ж. шамаце́ла
н. шамаце́ла
Загадны лад
2-я ас. шамаці́ шамаці́це

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

шамаце́ць несов. шелесте́ть; шурша́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шамаце́ць, ‑мачу, ‑маціш, ‑маціць; незак.

Шапацець, шумець. Вакол, ападаючы, шамацела лісце, угары маркотна, цягуча шумеў густы вецер. Мележ. // чым. Утвараць лёгкі шум, шорах, кратаючы, рухаючы што‑н., чым‑н. Чуваць было, як Зянькевіч шамаціць паперай. П. Ткачоў. За акном паціху шамацела апошнімі лісцямі старая ліпа. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шамацець, шуршэць, шасцець, шастаць, шалясцець

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

шурша́ть несов. ша́стаць, шамаце́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шаргаце́ць, -гачу́, -гаці́ш, -гаці́ць; -гаці́м, -гаціце́, -гаця́ць; -гаці́; незак.

Шапацець, шамацець, шумець.

Дрэва шаргаціць голлем па сцяне.

|| наз. шаргаце́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шелесте́ть несов. ша́стаць, шамаце́ць, шапаце́ць, шалахце́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адшамаце́ць

‘скончыць шамацець, шалясцець’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адшамачу́ адшамаці́м
2-я ас. адшамаці́ш адшамаціце́
3-я ас. адшамаці́ць адшамаця́ць
Прошлы час
м. адшамаце́ў адшамаце́лі
ж. адшамаце́ла
н. адшамаце́ла
Дзеепрыслоўе
прош. час адшамаце́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

шамце́ць, ‑мчу, ‑мціш, ‑мціць; незак.

Разм. Тое, што і шамацець. Шамцяць жыты неяк ціха-звонка. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)