Чэ́хія

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Чэ́хія
Р. Чэ́хіі
Д. Чэ́хіі
В. Чэ́хію
Т. Чэ́хіяй
Чэ́хіяю
М. Чэ́хіі

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

Че́хия Чэ́хія, -хіі ж.;

Че́шская Респу́блика Чэ́шская Рэспу́бліка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Баге́ма. Рус. боге́ма, укр. боге́ма. Запазычанне з франц. bohème ’тс’ (першапачаткова мела значэнне ’цыганшчына’, далей ’цыганскі спосаб жыцця’), якое паходзіць ад Bohême ’Багемія, Чэхія’ (цыгане з’явіліся ў Еўропе іменна з Чэхіі; першыя звесткі пра іх былі ў ст.-чэш. Хроніцы Даліміла XIV ст.). Параўн. Махэк₂, 59; Шанскі, 1, Б, 150.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)