чы́нш

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. чы́нш
Р. чы́ншу
Д. чы́ншу
В. чы́нш
Т. чы́ншам
М. чы́ншы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

чынш, -у, м. (гіст.).

1. У феадальнай Еўропе: рэгулярныя натуральныя і грашовыя плацяжы зямельнаму ўласніку за карыстанне зямлёй.

2. У Беларусі і Літве ў 15—19 стст: грашовы аброк.

|| прым. чы́ншавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чынш, род. чы́ншу м., ист.

1. (сбор с крепостных крестьян) обро́к;

2. (взнос арендатора) чинш

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чынш, ‑у, м.

Гіст. У феадальнай Еўропе — рэгулярныя натуральныя і грашовыя плацяжы зямельнаму ўласніку за карыстанне зямлёй. // На Беларусі і ў Літве ў 15–19 стст. — грашовы аброк. Селяніна на сувязь з рынкам штурхала перш за ўсё неабходнасць уплаты грашовага чыншу і выканання іншых павіннасцей, якія ўсё часцей замяняліся грашовым эквівалентам. «Весці». Чынш да падатку не належыць, — уставіў слова паспакайнелы Сяргей. Чорны.

[Польск. czynsz ад лац. census — перапіс.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чыншаві́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (гіст.).

1. У феадальнай Еўропе: селянін, які карыстаўся зямлёй часова або бестэрмінова, за што плаціў чынш.

2. У Беларусі і Літве ў 15—19 стст.: селянін, асноўнай формай павіннасці якога быў грашовы аброк, чынш.

|| прым. чыншаві́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чинш эк., ист. чынш, род. чы́ншу м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абро́к¹, -у, м. (гіст.).

У час прыгону: натуральны або грашовы падатак, які спаганяўся памешчыкамі з сялян; чынш.

Збіраць а.

|| прым. абро́чны, -ая, -ае.

А. селянін (які плаціць аброк).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чыншаві́к, ‑а, м.

Гіст.

1. У феадальнай Еўропе — селянін, які карыстаўся спадчыннай зямлёй часова або бестэрмінова, за што плаціў чынш.

2. На Беларусі і ў Літве 15–19 стст. — селянін, асноўнай формай павіннасці якога быў грашовы аброк, чынш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

обро́к ист. абро́к, -ку м., чынш, род. чы́ншу м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узгару́сціць

‘заплаціць за што-небудзь (узгарусціць хлеба, узгарусціць чынш)’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. узгару́шчу узгару́сцім
2-я ас. узгару́сціш узгару́сціце
3-я ас. узгару́сціць узгару́сцяць
Прошлы час
м. узгару́сціў узгару́сцілі
ж. узгару́сціла
н. узгару́сціла
Загадны лад
2-я ас. узгару́сці узгару́сціце
Дзеепрыслоўе
прош. час узгару́сціўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)