чы́йсьці, чыя́сьці, чыёсьці, займ. неазнач.

Які невядома каму належыць.

Пачуўся ч. стук.

Ляжала на стале чыясьці кніжка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чы́йсьці

займеннік, няпэўны, безасабовы

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. чы́йсьці чыя́сьці чыёсьці чые́сьці
Р. чыйго́сьці чыёйсьці чыйго́сьці чыі́хсьці
Д. чыйму́сьці чыёйсьці чыйму́сьці чыі́мсьці
В. чыйго́сьці (адуш.)
чы́йсьці (неадуш.)
чыю́сьці чыёсьці чыі́хсьці
чые́сьці
Т. чыі́мсьці чыёйсьці чыі́мсьці чыі́місьці
М. чыі́мсьці чыёйсьці чыі́мсьці чыі́хсьці

Крыніцы: krapivabr2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

чы́йсьці, род. чыйго́сьці мест. неопр., м. че́й-то

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чы́йсьці, чыйсьці, чыёсьці; займ.

неазначальны. Які невядома каму належыць. Маленькія камарыкі-таўкунчыкі кучкамі гулялі на сонцы, як бы чыясьці нявідная рука трэсла ў паветры маленькую сетачку. Колас. Я ўжо хацеў паспрабаваць шчасця, як раптам пачуў за спінай чыйсьці незнаёмы голас: — Ты што робіш тут, хлопчык? Шыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

че́й-то мест. не́чы, чы́йсьці.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

не́йчы, не́йчага, не́йчаму, не́йчы (не́йчага), не́йчым, аб не́йчым, м.; не́йчая, не́йчай, не́йчую, ж.; не́йчае, не́йчага, не́йчае, не́йчым, аб не́йчым, н.; мн. не́йчыя; займ. неазнач.

Невядома чый, чыйсьці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дружалю́бны, ‑ая, ‑ае.

Прыязны, добразычлівы. Дружалюбныя адносіны. Дружалюбны чалавек. □ Што-о, што вы сказалі? — перабіў Рыгора чыйсьці далёка не дружалюбны голас. Гартны. // Заснаваны на дружбе, на прыязных адносінах; узаемна добразычлівы. Дружалюбная палітыка. Дружалюбныя дзяржавы. Дружалюбная размова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

но́гаць, ‑гця; мн. ногці, ‑цяў; м.

Рагавое покрыва, рагавая пласцінка на канцах пальцаў чалавека; пазногаць.

•••

К ногцю, да ногця — знішчыць, забіць. К ногцю б такую погань! — пакрыў апошнія словы чыйсьці густы бас. Машара.

Ні на ногаць — ані, ніколькі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

не́чы, нечага, нечаму, нечы (нечага), нечым, аб нечым, м.; нечая, нечай, нечую, ж.; нечае, нечага, нечаму, нечае, нечым, аб нечым, н.; мн. нечыя, займ. неазначальны.

Які належыць невядома каму, невядома чый; чыйсьці. Зайшоўшы ў нечы двор, хлопец убачыў пажылую жанчыну. Федасеенка. З заводскага двара выязджала нечая запозненая машына, вахцёр правяраў у шафёра пропуск. Скрыган. — Качкі! Качкі! — пачуўся нечы ўсхваляваны голас. Скрыпка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апо́мніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак.

1. Апрытомнець. Доўга ляжала Гэлька на беразе паміж высокай травы і пахучых лугавых кветак, пакуль апомнілася і адпачыла. Чарот.

2. Прыйсці ў стан цвярозай развагі пасля моцнага душэўнага ўзрушэння. [Люба] не магла адразу апомніцца, такое.. з’яўленне [Стафанковіча] сюды было нечаканае і дзіўнае. Чорны.

3. Зразумеўшы памылковасць сваіх паводзін, адмовіцца ад іх; абдумацца. — Што вы робіце? Апомніцеся! — прагучаў чыйсьці моцны, абураны голас. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)