Чуба́тыя

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, субстантываваны множналікавы, ад’ектыўнае скланенне

мн.
-
Н. Чуба́тыя
Р. Чуба́тых
Д. Чуба́тым
В. Чуба́тыя
Т. Чуба́тымі
М. Чуба́тых

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

чуба́ты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. чуба́ты чуба́тая чуба́тае чуба́тыя
Р. чуба́тага чуба́тай
чуба́тае
чуба́тага чуба́тых
Д. чуба́таму чуба́тай чуба́таму чуба́тым
В. чуба́ты (неадуш.)
чуба́тага (адуш.)
чуба́тую чуба́тае чуба́тыя (неадуш.)
чуба́тых (адуш.)
Т. чуба́тым чуба́тай
чуба́таю
чуба́тым чуба́тымі
М. чуба́тым чуба́тай чуба́тым чуба́тых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

чуба́ты, ‑ая, ‑ае.

1. З чубам (у 1, 2 і 4 знач.). На прызбе чубаты салдат-гарманіст на ўвесь мах расцягваў трохрадку. Ставер. // Які формай нагадвае чуб (пераважна пра расліны). Зіна спынілася, прыслухалася. Дзесьці ўнізе, сярод чубатых вяршалін ні то кіпарысаў, ні то таполяў спяваў салавей. Лось. Цокат, грукат па дарозе, А з дарогі — пыл густы На бярозы, Вербалозы, На чубатыя кусты. Бялевіч.

2. Як састаўная частка некаторых батанічных і заалагічных назваў. Чубаты шалфей. Чубатая чэрнець. Чубаты рабчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чуб, ‑а, м.

1. Пасма валасоў, якая спадае на лоб або ўзнімаецца над ілбом (звычайна ў мужчыны). За пісьмовым сталом сядзеў малады хлопец з задзёрыстым віхрастым чубам, камсамолец Грышка Гаруй. Колас. Светласці твару надаваў высокі, валікам завіты чуб над ілбом, на якім павуцінкай праляглі маршчынкі. Дуброўскі.

2. Даўней ва ўкраінцаў — доўгая пасма валасоў, якую пакідалі на цемені выбрытай галавы.

3. перан. Некалькі раслін, якія шчыльна злучаны ці растуць побач адной групай. Перахоплены вяроўчынай мех важка гойдаецца ў .. [Аксінні] на спіне і ківаецца чубамі травы над сівой галавой. Ракітны.

4. Прыўзнятае пер’е на галаве пеўня, курыцы ці іншай свойскай птушкі. Матрона .. падкрэсліла, што для таго,.. каб кураняты былі чубатыя, неабходна саджаць курыцу на захадзе сонца, скубці яе за чуб і паказваць ёй фігі. Крапіва.

•••

Брацца за чубы гл. брацца.

У чубы хадзіць гл. хадзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)