частко́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. частко́вы частко́вая частко́вае частко́выя
Р. частко́вага частко́вай
частко́вае
частко́вага частко́вых
Д. частко́ваму частко́вай частко́ваму частко́вым
В. частко́вы (неадуш.)
частко́вага (адуш.)
частко́вую частко́вае частко́выя (неадуш.)
частко́вых (адуш.)
Т. частко́вым частко́вай
частко́ваю
частко́вым частко́вымі
М. частко́вым частко́вай частко́вым частко́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

частко́вы, -ая, -ае.

Няпоўны, які датычыцца толькі часткі чаго-н., распаўсюджаны толькі на частку каго-, чаго-н.

Ч. рамонт.

Частковае вызваленне ад падатку.

|| наз. частко́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

частко́вы части́чный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

частко́вы, ‑ая, ‑ае.

Няпоўны, які датычыцца толькі часткі чаго‑н., распаўсюджаны толькі на частку каго‑, чаго‑н. Частковы рамонт. Частковае вызваленне ад падатку. □ На жаль, намеры [Багдановіча напісаць падручны] канчаткова здзейснены не былі. Але нават частковае іх здзяйсненне робіць гонар паэту. Лойка. Частковае падабенства.. прозвішчаў прыводзіла часам да вясёлых непаразуменняў. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́барачны, -ая, -ае.

Не суцэльны, частковы.

В. кантроль.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

глухата́, -ы́, ДМ -хаце́, ж.

Поўная адсутнасць або частковы недахоп слыху.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

части́чный частко́вы;

части́чное затме́ние астр. частко́вае зацьме́нне.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

парцыя́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Частковы, які складае частку чаго‑н.

[Лац. partialis.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́барачны, ‑ая, ‑ае.

Не кожны, некаторы; не суцэльны, частковы. Выбарачны кантроль. □ Людзі не чакалі, пакуль роўна даспее.. жыта, а пачыналі жніво выбарачным парадкам, галоўным чынам на ўзгорках. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парэ́з 1, ‑у, м.

Парэзанае месца; рана, зробленая чым‑н. вострым. Галіўся.. [Ермакоў], відаць, сам, спяшаючыся, бо на твары былі парэзы. Мележ.

парэ́з 2, ‑у, м.

Спец. Частковы параліч, аслабленне актыўнай здольнасці мышцаў.

[Ад грэч. páresis — аслабленне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)