чарня́вы, -ая, -ае.

Цёмнавалосы.

Ч. хлопчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чарня́вы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. чарня́вы чарня́вая чарня́вае чарня́выя
Р. чарня́вага чарня́вай
чарня́вае
чарня́вага чарня́вых
Д. чарня́ваму чарня́вай чарня́ваму чарня́вым
В. чарня́вы (неадуш.)
чарня́вага (адуш.)
чарня́вую чарня́вае чарня́выя (неадуш.)
чарня́вых (адуш.)
Т. чарня́вым чарня́вай
чарня́ваю
чарня́вым чарня́вымі
М. чарня́вым чарня́вай чарня́вым чарня́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

чарня́вы

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз. мн.
м. -
Н. чарня́вы чарня́выя
Р. чарня́вага чарня́вых
Д. чарня́ваму чарня́вым
В. чарня́вага чарня́вых
Т. чарня́вым чарня́вымі
М. чарня́вым чарня́вых

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

чарня́вы

1. прил. сму́глый, черня́вый;

2. в знач. сущ. сму́глый, брюне́т м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чарня́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае цёмныя валасы і смуглы твар; з цёмнымі валасамі. Перад .. [Евай] стаяў незнаёмы чарнявы хлопец з бліскучымі цёмнымі вачыма. Колас. [Лёнік] зняў кепку,.. выцер далонямі мокрыя ад поту скроні, чарнявую галаву, твар. Марціновіч. // Чарнаваты, цёмны (пра валасы); смуглы (пра твар). Чарнявы, з тонкім носам і прыгожымі вусікамі твар лейтэнанта ажывіўся, у вачах мільганулі хітрыя іскрынкі. Мележ. Калі дзяўчына села і паправіла на галаве зблытаныя чарнявыя валасы, Святлана ўбачыла, што гэта — машыністка. Кулакоўскі. / у знач. наз. чарня́вы, ‑ага, м.; чарня́вая, ‑ай, ж. Алёшка ціха сказаў да чарнявага слова, і той пайшоў з хаты. Мікуліч. А там, за вечным ціхім снегам, Які не сходзіць з галавы, Дарожкі-сцежкі, што абегаў, Калі чарнявую лавіў. Семашкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

черня́вый прост. чарня́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

брюне́т бруне́т, -та м., чарня́вы, -вага м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ку́ртачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Памянш.-ласк. да куртка; невялікая, дзіцячая куртка. Другі [хлопчык] — чарнявы, у паласатых штоніках і жоўтай куртачцы. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напаўляжа́ць, ‑ляжу, ‑ляжыш, ‑ляжыць; ‑ляжым, ‑лежыце; незак.

Ляжаць у такім становішчы, калі верхняя частка тулава прыпаднята і на што‑н. абапіраецца. Напаўляжаць на падушках. □ На канапе, тварам да святла, напаўляжыць чарнявы таўставаты мужчына, чытае кнігу. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

касаво́кі, ‑ая, ‑ае.

З касымі вачамі; які мае касавокасць. Адзін [чалавек] чарнявы, плячысты, з пышнымі чорнымі вусамі, крыху касавокі: адно вока пазірала, як кажуць, на Маскву, другое на Варшаву. Колас. // у знач. наз. касаво́кі, ‑ага, м. Пра зайца. Спіць касавокі і сніць, Быццам сабакі гоняць. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)