чарнама́зы, -ая, -ае (разм.).

1. Смуглявы і чорнавалосы.

Ч. хлопчык.

2. Брудны, мурзаты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чарнама́зы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. чарнама́зы чарнама́зая чарнама́зае чарнама́зыя
Р. чарнама́зага чарнама́зай
чарнама́зае
чарнама́зага чарнама́зых
Д. чарнама́заму чарнама́зай чарнама́заму чарнама́зым
В. чарнама́зы (неадуш.)
чарнама́зага (адуш.)
чарнама́зую чарнама́зае чарнама́зыя (неадуш.)
чарнама́зых (адуш.)
Т. чарнама́зым чарнама́зай
чарнама́заю
чарнама́зым чарнама́зымі
М. чарнама́зым чарнама́зай чарнама́зым чарнама́зых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

чарнама́зы разг. чернома́зый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чарнама́зы, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Які мае цёмную скуру, смуглявы. У прыадчыненых дзвярах паказаўся член сельсавета, высокі, хударлявы і чарнамазы. Крапіва. За будкі прывязаны коні, старыя [цыганы] паважна ідуць і кураць, а бойкія, чарнамазыя хлапчукі .. выстаўлялі ручкі і прасілі хлеба. Каваль.

2. Брудны, выпацканы, мурзаты. Ды развеяў настрой чалавеку Качагар, чарнамазы, як чорт... Ён, як прывід, з’явіўся аднекуль, Нахіліўшыся злёгку на борт. Аўрамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чернома́зый разг. чарнама́зы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пра́гны, ‑ая, ‑ае.

1. Які вельмі моцна хоча, прагне чаго‑н. Вопытныя шахцёры з Расійскай Федэрацыі і Украіны клапатліва вучылі прагных да ведаў мясцовых хлопцаў. Паслядовіч. Ён быў на дзіва прагны да жыцця, гэты чалавек з жоўтымі, як мёд, валасамі. Караткевіч. // Пражэрлівы, ненасытны. Ваўкі, вядома, прагныя і цярплівасці ў іх ніколі не хапае. В. Вольскі. // Які выказвае прагнасць. На парозе паявіўся хлопец — чарнамазы, з гарачымі прагнымі вачыма. Мікуліч. [Аляксей] зрабіў некалькі прагных глыткоў і, цяжка ўздыхнуўшы, адкрыў вочы. Скрыпка.

2. Скупы, жадлівы. — Гэта, мабыць, людзі ўздумалі на .. [Палікара] за тое, што ён занадта ўжо прагным ды зайздросным быў на ўсё. Кулакоўскі. — Сяляне валілі сухастоіны, а прагнаму магнату і іх стала шкада. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)