чараўні́чы, -ая, -ае.

1. гл. чараўніцтва.

2. перан. Які выклікае захапленне, зачароўвае; чароўны.

Чараўнічыя мясціны палачанскіх азёраў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чараўні́чы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. чараўні́чы чараўні́чая чараўні́чае чараўні́чыя
Р. чараўні́чага чараўні́чай
чараўні́чае
чараўні́чага чараўні́чых
Д. чараўні́чаму чараўні́чай чараўні́чаму чараўні́чым
В. чараўні́чы (неадуш.)
чараўні́чага (адуш.)
чараўні́чую чараўні́чае чараўні́чыя (неадуш.)
чараўні́чых (адуш.)
Т. чараўні́чым чараўні́чай
чараўні́чаю
чараўні́чым чараўні́чымі
М. чараўні́чым чараўні́чай чараўні́чым чараўні́чых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

чараўні́чы волше́бный, колдовско́й, чароде́йный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чараўні́чы, ‑ая, ‑ае.

1. Звязаны з чараўніцтвам; чарадзейны. У той час .. [Скарына] не мог вызваліцца ад рэлігійных уяўленняў аб прыродзе, аб сутнасці самога чалавека, аб духах, чараўнічых сілах і г. д. Алексютовіч. Гаспадыня паспешна накрыла на стол, на ім, як па ўзмаху чараўнічай палачкі, з’явіліся талеркі з мясам, белым хлебам. Пятніцкі. На другі дзень цар устаў, паглядзеў у сваю чараўнічую кнігу. Якімовіч.

2. перан. Які зачароўвае, захапляе, прыносіць асалоду; чароўны. Усё гэта чараўнічае і любае людскому слыху шматгалоссе зліваецца ў адну мелодыю, у нейкі своеасаблівы ўрачысты гімн працы. Мыслівец. Але той, хто наведаў хоць раз Чараўнічыя нашы мясціны, Не забудзе ніколі ён нас — Край блакітны і нашу гасціннасць. Пруднікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чараўні́цтва, -а, н.

1. Сіла, дзеянні чараўніка; вядзьмарства, чары.

2. Дзеянні знахара шляхам замоў; знахарства.

|| прым. чараўні́цкі, -ая, -ае і чараўні́чы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чароде́йный уст. чарадзе́йны, чараўні́чы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чароде́йственный книжн. чарадзе́йны, чараўні́чы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыгаво́рны, ‑ая, ‑ае.

Уст. Які мае адносіны да прыгавору (у 4 знач.); чараўнічы. Прыгаворныя шэпты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

колдовско́й

1. этн. вядзьма́рскі, чараўні́цкі;

2. перен. чараўні́чы; (волшебный) чарадзе́йны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

приворо́тныйII уст., обл. нагаво́рны, чараўні́чы;

приворо́тное зе́лье нагаво́рнае зе́лле.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)