чарапа́шка
назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
чарапа́шка |
чарапа́шкі |
| Р. |
чарапа́шкі |
чарапа́шак |
| Д. |
чарапа́шцы |
чарапа́шкам |
| В. |
чарапа́шку |
чарапа́шак |
| Т. |
чарапа́шкай чарапа́шкаю |
чарапа́шкамі |
| М. |
чарапа́шцы |
чарапа́шках |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
кло́п-чарапа́шка
назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
кло́п-чарапа́шка |
клапы́-чарапа́шкі |
| Р. |
клапа́-чарапа́шкі |
клапо́ў-чарапа́шак |
| Д. |
клапу́-чарапа́шцы |
клапа́м-чарапа́шкам |
| В. |
клапа́-чарапа́шку |
клапо́ў-чарапа́шак |
| Т. |
клапо́м-чарапа́шкай клапо́м-чарапа́шкаю |
клапа́мі-чарапа́шкамі |
| М. |
клапу́-чарапашцы |
клапа́х-чарапа́шках |
Крыніцы:
krapivabr2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
чарапа́шкавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да чарапашкі.
2. Які зроблены з чарапашкі (у 1 знач.). [Марына Паўлаўна] падыходзіць да Карызнавага стала, бярэ адтуль фатаграфію ў стракатай чарапашкавай асадцы і доўга-доўга ўзіраецца ў прыгожы вясёлы твар маладой дзяўчыны. Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
клоп-чарапа́шка (род. клапа́-чарапа́шкі) м., зоол. клоп-черепа́шка
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
клоп-черепа́шка зоол. клоп-чарапа́шка, род. клапа́-чарапа́шкі м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
чарапа́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.
1. Памянш.-ласк. да чарапаха. Лодкі пад’язджалі да берага, людзі зносілі ў шатры чарапашкі. Тут іх разбівалі і чагосьці шукалі ў сярэдзіне. Маўр.
2. Насякомае атрада клапоў, небяспечны шкоднік злакавых раслін. Дразды і гракі ў вялікай колькасці знішчаюць шкодніка палёў — чарапашку. Гавеман.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)