чапля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак.

1. за каго-што. Тое, што і чапляцца (у 1 знач.).

2. што. Падчэпліваць, браць чым-н. вострым.

Ч. скварку на відэлец.

3. што на што. Вешаць (разм.).

Ч. фіранкі.

4. што. Надзяваць што-н. (разм.).

Ч. акуляры.

5. Тое, што і чапляцца (у 4 знач.).

|| наз. чапля́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чапля́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. чапля́ю чапля́ем
2-я ас. чапля́еш чапля́еце
3-я ас. чапля́е чапля́юць
Прошлы час
м. чапля́ў чапля́лі
ж. чапля́ла
н. чапля́ла
Загадны лад
2-я ас. чапля́й чапля́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час чапля́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

чапля́ць несов.

1. цепля́ть; нацепля́ть;

ч. фіра́нкі — цепля́ть (нацепля́ть) занаве́ски;

2. задева́ть;

ч. наго́й за паро́г — задева́ть ного́й за поро́г

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чапля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак.

1. што. Кранаць, зачэпліваць за што‑н., датыкацца да чаго‑н. Трэба быць сапраўдным акрабатам, каб ісці, не чапляючы галін, што тырчаць ва ўсе бакі. Цябут. // перан.; каго. Турбаваць, закранаць. Мачыха сядзела, гаманіла з Глушачыхай, з Глушаком, чапляла часам маўклівага, ваўкаватага Яўхіма. Мележ.

2. што. Захопліваць, зачэпліваць, браць чым‑н. вострым, учэпістым. Хлопчык.. пачаў глядзець, як Пракаповіч вырывае цвікі з падлогі, лоўка чапляючы іх за галоўкі жалезнай лапай. Радкевіч. [Даніла:] — То бяры, швагер, відэлец ды чапляй скварку. Чарнышэвіч.

3. што. Зачэпліваючы, прымацоўваць; прычапляць. Трактарысты ўжо чаплялі тросік к перадку машыны. Лобан. [Чыжык] саскоквае з каня, чапляе повад за агароджу і шпарка шыбае праз калітку. Лупсякоў. // Разм. Вешаць. У сцяну ўманціравана шафа, у якой Лявон Васільевіч чапляе сваё паліто і капялюш. Гроднеў. // Змацоўваць, нанізваючы адно на другое. Лісце [тытуню] чаплялі на ніткі і вешалі ў хаце пад бэлькамі. Пташнікаў.

4. што. Разм. Надзяваць што‑н. Чуць дзе з’явіцца дзірка, .. [Анісім] браў іголку, нітку, чапляў на нос акуляры і садзіўся за рапарацыю кажуха. Колас.

5. Разм. Тое, што і чапляцца (у 1, 4 знач.). За нізка навіслыя лапы ялін раз за разам чапляе крывая вішнёвая дужка. Брыль. Зайчык, той знарок пацяшаўся, чапляў, абы паспрачацца, абы падсмяяцца з куранёўскай слепаты ды скнарлівасці. Мележ.

•••

Чапляць нага (нагу) за нагу — ісці вельмі павольна, марудна.

Чапляць сабак на каго — тое, што і вешаць сабак на каго (гл. вешаць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цепля́ть несов.

1. (задевать) разг. чапля́ць, чапля́цца;

2. (захватывать) прост. чапля́ць, зачэ́пліваць;

3. (прикреплять) прост. чапля́ць, зачэ́пліваць;

4. (надевать на себя что-л. ненужное) чапля́ць, начэ́пліваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чапля́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. чапляцца і чапляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ляйца́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго.

Прывязваць, чапляць лейцы да аброці пры запраганні каня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вычэ́пваць

чапляць, вылоўліваць каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. вычэ́пваю вычэ́пваем
2-я ас. вычэ́пваеш вычэ́пваеце
3-я ас. вычэ́пвае вычэ́пваюць
Прошлы час
м. вычэ́пваў вычэ́пвалі
ж. вычэ́пвала
н. вычэ́пвала
Загадны лад
2-я ас. вычэ́пвай вычэ́пвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час вычэ́пваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Адчапі́цца ’адстаць, адысці’ (КЭС, лаг.). Гл. чапляць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кі́шчыцьчапляць махры, кутасы’ (Сл. паўн.-зах.). Да кіс ці © (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)