чалядзі́н, -а, мн. -ы, -аў, м. (гіст.).

1. Дваровы чалавек, слуга ў панскім доме.

2. Той, хто належыць да чэлядзі (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чалядзі́н

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. чалядзі́н чалядзі́ны
Р. чалядзі́на чалядзі́наў
Д. чалядзі́ну чалядзі́нам
В. чалядзі́на чалядзі́наў
Т. чалядзі́нам чалядзі́намі
М. чалядзі́не чалядзі́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

чалядзі́н м., ист. челяди́н, челяди́нец

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чалядзі́н, ‑а, м.

Гіст.

1. Дваровы чалавек, слуга ў панскім доме. І ўсе дваровыя людзі або чалядзіны і чалядзінкі, як называлі іх паны, і людзі навакольных вёсак і сёлаў разам з Язэпкавымі бацькамі належалі пану, рабілі на пана, дзень і ноч мусілі помніць пра свайго пана. Якімовіч.

2. Той, хто належыць да чэлядзі (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чалядзі́нец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м. (гіст.).

Тое, што і чалядзін (у 1 знач.).

|| ж. чалядзі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чалядзі́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Жан. да чалядзін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чалядзі́нец, ‑нца, м.

Тое, што і чалядзін (у 1 знач.). Самае галоўнае — каб трапіць у палац у часе адпачынку, калі сама княгіня адпачывала на канапе і нікому з чалядзінцаў недазволена было хадзіць праз пакоі. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Дварані́н ’дваранін’ (БРС). Рус. дворяни́н, укр. дворяни́н, польск. dworzanin, ст.-чэш. dvořěnin і г. д. Шанскі (1, Д, Е, Ж, 30) мяркуе, што гэта слова агульнаславянскае, што вельмі няпэўна. Паводле Слаўскага (1), польск. слова вядома толькі з XV ст.; Фасмер (1, 489) указвае, што рус. слова ў значэнні ’чалядзін князя’ вядома з XVII ст., рус. слова і польск. dworzanin — гэта калькі з с.-н.-ням. hövesch. Слав. словы хутчэй у большасці самастойныя ўтварэнні па вядомай мадэлі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)