чаба́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Пастух авечых статкаў.

Чабаны пагналі атары авечак.

|| прым. чаба́нскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чаба́н

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. чаба́н чабаны́
Р. чабана́ чабано́ў
Д. чабану́ чабана́м
В. чабана́ чабано́ў
Т. чабано́м чабана́мі
М. чабане́ чабана́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

чаба́н, -на́ м. чаба́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чаба́н чаба́н, -на́ м., пасту́х, -ха́ м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чаба́н, ‑а, м.

Пастух, які пасе авечы статак. І гнаў чабан свой статак летам На вадапой праз стэп сівы, А моцны вецер выў над стэпам, Сухі ламаючы кавыль. Прыходзька. У скалы мёд зносяць руплівыя пчолы, Чабан грае песню на зурне вясёлай. Купала.

[Цюрк.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чаба́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Жан. да чабан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасту́х, -ха́ м. пасту́х; (пасущий овец — ещё) чаба́н, ота́рщик

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шама́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак.

Займацца шаманствам; выконваць абрад шаманства. — Анкат, гэта і ёсць шаман? — запытаў я ціха. — Шаман, шаман. — А што ён робіць? — Шаманіць, з духамі гаворыць, хворага лечыць. Бяганская. // перан. Чараваць. Шаманіць над катлом чабан З даўгім нажом, З двухзубцам. Барадулін. Па берагах не вельмі высокі, але стромкі меднастволы кедрач, густыя зараснікі тальніку, на рацэ дзе-нідзе чарнеюць лункі, ля якіх шаманяць над стаўнымі сеткамі рыбакі. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пастух / памочнік пастуха: падпасак / пасе коней: канапас / пасе коней на начлезе: начлежнік / пасе авечак: чабан / пасе свіней: свінапас; пастыр (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)