цісне́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. цісне́нне
Р. цісне́ння
Д. цісне́нню
В. цісне́нне
Т. цісне́ннем
М. цісне́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

цісне́нне, -я, н.

1. Выцісканне на чым-н. (скуры, метале і пад.) рэльефных узораў, адбіткаў.

2. Рэльефны адбітак, узор, атрыманы такім спосабам.

Шпалеры з залатым цісненнем.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цісне́нне ср., в разн. знач. тисне́ние;

ц. на ску́ры — тисне́ние на ко́же;

сце́ны пакле́ены шпале́рамі з залаты́м ~ннем — сте́ны окле́ены обо́ями с золоты́м тисне́нием

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цісне́нне, ‑я, н.

1. Выцісканне на чым‑н. (скуры, метале і пад.) рэльефных узораў, адбіткаў. Цісненне на скуры.

2. Рэльефны адбітак, узор, атрыманы такім спосабам. Сцены паклеены сіняватымі, з залатым цісненнем, шпалерамі. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тисне́ние цісне́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

блінт, ‑а, М ‑нце, м.

Спец. Плоскае цісненне на кніжных вокладках, якое робіцца без фарбы гарачым прэсам.

[Ад ням. blind — сляпы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

блінтава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., што.

Рабіць цісненне на кніжных вокладках з мэтай іх афармлення або падрыхтоўкі іх паверхні для друкавання фарбай ці фольгай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ціснёны, ‑ая, ‑ае.

1. Атрыманы цісненнем (у 1 знач.). Ціснёны малюнак. Ціснёны узор.

2. Які мае на сабе цісненне, з цісненнем (у 2 знач.). На базары вялікі выбар жаночага абутку, сумак з каляровай ціснёнай скуры, розных упрыгожанняў. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фігу́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае непрамалінейныя абрысы, контуры; які мае складаную форму. Фігурны шакалад. □ [Галя] была ў чорнай шарсцяной сукенцы з фігурным выразам наперадзе, у сваіх чорных лакіраваных басаножках, з сумачкаю ў руках. Ваданосаў. // Які надае такую форму прадмету. Фігурны разец. // Які мае на паверхні ўзор, цісненне. Фігурныя пераплёты старых кніг.

2. Які выконваецца з фігурамі, апісвае пры сваім руху фігуру. [Славік:] — Пройдзем удваіх, і я пакажу табе вышэйшы клас фігурнага катання. Не бойся, я буду цябе трымаць вось так. Шамякін. // Прызначаны для такога выканання. Фігурныя канькі.

3. Разм. Які мае прыгожую фігуру. Захар Лемеш — фігурны чалавек. Колас.

4. Які аднаўляе фігуры (у 4 знач.). Фігурны жывапіс. Фігурны клас.

5. У шахматах — які адбываецца з удзелам фігур. Фігурная атака на каралеўскім флангу.

•••

Фігурнае катанне — выкананне на каньках пэўнага комплексу элементаў, а таксама танцаў на лёдзе.

Фігурныя дужкі гл. дужка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)