ці́ск

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ці́ск ці́скі
Р. ці́ску ці́скаў
Д. ці́ску ці́скам
В. ці́ск ці́скі
Т. ці́скам ці́скамі
М. ці́ску ці́сках

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ціск, -у, м.

1. гл. ціснуць.

2. Сіла, што дзейнічае на якую-н. паверхню ў разліку на адзінку плошчы паверхні (спец.).

Ц. паветра.

Ц. пары на сценкі катла.

3. Тое, што і крывяны ціск (разм.).

Праверыць ц.

4. Пра павышаны крывяны ціск у каго-н. (разм.).

Ад ціску баліць галава.

5. перан. Уздзеянне на каго-, што-н., насілле над чыёй-н. воляй, перакананнямі; прымус.

Эканамічны ц.

Атмасферны ціск — напор атмасферы на ўсе размешчаныя ў ёй прадметы і на зямную паверхню.

Крывяны ціск — сіла, што дзейнічае на сценкі крывяносных сасудаў чалавека і жывёл пад уплывам кровазвароту.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ціск, -ку м.

1. (действие) давле́ние ср.; нажи́м;

2. прям., перен. давле́ние ср.;

ц. па́ры — давле́ние па́ра;

эканамі́чны ц. на малы́я дзяржа́вы — экономи́ческое давле́ние на ма́лые госуда́рства;

крывяны́ ц. — кровяно́е давле́ние;

атмасфе́рны ц. — атмосфе́рное давле́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ціск, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. ціснуць ​1 (у 1 знач.).

2. Спец. Сіла, якая дзейнічае на адзінку плошчы перпендыкулярна да паверхні цела.

3. перан. Настойлівае ўздзеянне на каго‑, што‑н.; прымус. [Настаўнік:] — Грамадзяне! Усім ясны і зразумелы ваш гнеў і абурэнне. Сотні гадоў жылі мы пад панскім ціскам. Колас.

•••

Атмасферны ціск — напор атмасферы на ўсе размешчаныя ў ёй прадметы і на зямную паверхню.

Нагнясці ціск гл. нагнясці.

Ціск крыві (крывяны ціск) — бакавы ціск на сценкі крывяносных сасудаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ці́снуць, -ну, -неш, -не; -ні; незак.

1. каго-што і на што. Налягаць сваім цяжарам на каго-, што-н.; націскаць.

Ц. нагой на рыдлёўку.

Ц. на кнопку званка.

2. перан. Прыгнятаць, душыць.

Боль ціснуў грудзі.

3. Сціскаць.

Крыгі ціснулі лодку.

Ц. руку.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Быць цесным, сціскаць цела (пра абутак, адзежу).

Чаравікі ціснуць.

Пінжак цісне ў плячах.

5. перан. Настойваць, дамагацца, напіраць, прымушаць.

На яго ціснулі, прымушалі завяршыць работу.

6. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Мучыць, турбаваць празмернымі цяжкасцямі.

У час вайны людзей ціснуў голад.

7. Прыціскаць, туліць.

Маці ціснула дзіця да грудзей.

8. што. Выціскаць.

Ц. сок з яблык.

Ц. алей.

9. Рабіць (віно, гарэлку) саматужным спосабам; гнаць (разм.).

10. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Павялічвацца, узмацняцца (пра мароз, холад).

Мароз цісне.

11. Старацца закончыць, завяршыць якую-н. творчую работу (разм.).

Ц. дысертацыю.

|| наз. ціск, -у, м. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ціск, націск, напор

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

давле́ние ср.

1. ціск, род. ці́ску м.;

атмосфе́рное давле́ние атмасфе́рны ціск;

рабо́чее давле́ние (па́ра) рабо́чы ціск (па́ры);

кровяно́е давле́ние крывяны́ ціск;

2. перен. на́ціск, -ку м.;

экономи́ческое давле́ние на зави́симые стра́ны эканамі́чны на́ціск на зале́жныя дзяржа́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

глаўко́ма, -ы, ж.

Хвароба вачэй, пры якой павышаецца ціск унутры вока.

|| прым. глаўко́мны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лабі́льны, -ая, -ае (спец.).

Нястойкі, няўстойлівы, рухомы.

Л. ціск.

Лабільная тэмпература.

|| наз. лабі́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ненарма́льны, -ая, -ае.

1. Які мае адхіленні ад нормы.

Н. крывяны ціск.

2. Душэўнахворы; псіхічна неўраўнаважаны (разм.).

|| наз. ненарма́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)