ці́на, -ы, ж.

1. Зялёныя водарасці, якія плаваюць густой масай у стаячай і малапраточнай вадзе.

2. перан. Аб тым, што засмоктвае, аблытвае, пазбаўляе волі, свабоды дзеяння.

Ц. абывацельшчыны.

|| прым. ці́нны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ці́на

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. ці́на
Р. ці́ны
Д. ці́не
В. ці́ну
Т. ці́най
ці́наю
М. ці́не

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ці́на ж., прям., перен. ти́на

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ці́на, ‑ы, ж.

Зялёныя водарасці, якія плаваюць густой масай у стаячай і мала праточнай вадзе. Мора сіняе прымчыць да нас вадой Бутэльку к берагу, аблітую смалой, Усю ў дробных ракаўках і ціне. Багдановіч. У тайніку, побач з канавай, Сцяпан хавае «трохзубку» — жалезныя граблі, якімі ён выцягвае з вады ціну ці карчакі. Парахневіч. // перан. Тое, што засмоктвае, аблытвае, пазбаўляе волі, свабоды дзеяння. Колькі.. [Віктар] пражыў у тым мяшчанскім гняздзе, а і пальцам не паварушыў, каб разграміць той ладненька скалочаны дабрабыт, ускалыхнуць застаялую ціну. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ти́на ці́на, -ны ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Твань ’дрыгва, багністае месца; гразь; ціна’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Шымк., Гарэц., Бяльк., ТС, Пятк. 1, Сл. ПЗБ, Ск. нар. мовы), ’іл’ (бых., бялын., клім., петрык., ветк., светлаг., ЛА, 2; Сцяшк.), ’плаў на балоце, каля возера’ (кругл., мазыр., хойн., ЛА, 2), ’невялікі прыродны вадаём’ (маг., ЛА, 2; Мат. Гом.), ’моцны смурод; ціна, балота’ (Растарг.), ’ціна, глей, мул, буза’ (Нас.), ’водарасці’ (Мат. Гом.). Укр. твань, рус. дыял. твань ’твань’. Лічыцца, што паходзіць з літ. tvãnas ’патоп’ < tvìnti ’разлівацца, выходзіць з берагоў’ (Коген, Запіскі, 2, 9, 90; Буга, Rinkt. 2, 639; Гутшміт, ZfSl, 19, 2, 269; ЕСУМ, 5, 530; Фасмер, 4, 31; Лаўчутэ, Балтизмы, 40). Адносна фанетычных і семантычных цяжкасцей пры запазычанні гл. Талстой, Геогр., 166–167; Анікін, Опыт, 285.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пашлюхтава́ць 1 ’апрацаваць ніткі адварам ільнянога семя’ (дзятл., Сцяшк. Сл.). З польск. szlichtować ’насычаць аснову тканіны спецыяльным крухмальным клеем’ < ням. schlichten ’тс’, ’згладжваць’.

*Пашлюхтава́ць 2, пошлюхтоваць ’пачысціць кішкі’ (ТС). У выніку кантамінацыі пашлюхтаваць 1 і слова (магчыма, з ідыш), роднаснага да ням. Schlick ’ціна, гразкі іл’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

То́лаг ’падонкі, буза’ (Ласт.). Няясна; відаць, звязана са славац. talug ’гной у ране’, н.-луж. taług, tałog ’гной, гнойная маса’, серб.-харв. та́лог, tolȏg ’асадак, падонкі’, балг. та́лог ’асадак, ціна, іл’, макед. талог ’тс’. Прасл. *talogъ ’асадак’, якое звязваюць з *talъ ’талы, бясснежны’ (Шустар-Шэўц, 1496, гл. талы) і, магчыма, з *toliti ’паміраць; супакойваць’ (Бязлай, 4, 151), параўн. таліць 1, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Размо́згнуць ’разварыцца; разамлець’ (слонім., Нар. словатв.), рус. мо́згнуть ’гніць, псавацца, пакрывацца цвіллю’, мо́зглый ’гнілы’, (про)мо́зглая погода ’сырое, мокрае надвор’е’. Чарных (1, 538) звязвае з мзга < *мъзга < прасл. *mъsga з суф. ‑g‑a, сюды ж таксама стараж.-рус. мꙋзгъ ’ціна’. Узводзяць да і.-е. кораня *meu‑(:*mou‑):*mŭ ’сыры’, ’мокры’, ’брудны’, ’гнілаваты’ з пашыральнікам ‑s‑ (Покарны, 741–742). Іншыя версіі гл.: ЭССЯ, 18, 223–225 (*mězga), 21, 96–97 (*mozgъ). Гл. таксама мазглявы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Іл 1 ’адкладанні найдрабнейшых часцінак мінеральных і арганічных рэчываў на дне вадаёмаў’ (ТСБМ). Рус. ил ’тс’, дыял. церск., уладз. ’гліна’, дан. ’топкая балотная гразь’, урал. ’вельмі мелкі наждак, падобны на рачны ці азёрны іл’, польск. ił ’гліна’, в.-луж. jił ’гліна, гразь’, чэш. jíl ’гліна’, славац. íl ’тс’, славен. íl ’іл, гліна’, серб.-харв. уст. il ’гліна’ (XVI ст.), балг. ил ’іл, ціна’, ст.-слав., ст.-рус. илъ ’гліна, іл’. Прасл. *jьlъ (старая ŭ‑аснова, параўн. ст.-бел. иловатыи, рус. дыял. илова́й ’мелкая і балоцістая затока’, ’балота, багна’, славен. ílovica ’гліна, суглінак’, серб.-харв. и̏ловача ’гліна’, балг. иловица ’багністая глеба’, макед. иловица ’гліна’) звязваюць з лат. īls ’вельмі цёмны’, грэч. ΐλΰς, р. скл. ‑ύος ’іл, ціна, гразь’ < і.-е. *īlu‑. Гл. Бернекер, 1, 424; Фасмер, 2, 126; Покарны, 1, 499; Безлай, 1, 209; Трубачоў, Эт. сл., 8, 221–222, дзе іншая літ-ра.

Іл 2 ’крухмал’ (віц., полац., Нар. сл., 94, 198). Семантычны перанос паводле спосабу прыгатавання, калі крухмал адкладваецца падобна ілу; параўн. рус. смал. ил ’бульбяны крухмал’, калін. ’хлебны іл, хлебная гушча, якая застаецца пасля варкі піва’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)