цярно́вы гл. цёрн.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цярно́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. цярно́вы цярно́вая цярно́вае цярно́выя
Р. цярно́вага цярно́вай
цярно́вае
цярно́вага цярно́вых
Д. цярно́ваму цярно́вай цярно́ваму цярно́вым
В. цярно́вы (неадуш.)
цярно́вага (адуш.)
цярно́вую цярно́вае цярно́выя (неадуш.)
цярно́вых (адуш.)
Т. цярно́вым цярно́вай
цярно́ваю
цярно́вым цярно́вымі
М. цярно́вым цярно́вай цярно́вым цярно́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

цярно́вы терно́вый;

ц. вяно́к — терно́вый вене́ц

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цярно́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да цёрну, зроблены з цёрну. Цярновы куст.

•••

Цярновы вянок гл. вянок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цёрн, -у, м.

Калючы куст або дрэва сямейства ружакветных, а таксама дробныя чорна-сінія, з шызым налётам плады гэтай расліны, якія маюць даўкі смак.

|| прым. цярно́вы, -ая, -ае.

Ц. куст.

Цярновы вянок — сімвал мучэння, пакут (калючы цярновы вянок быў надзеты на Ісуса Хрыста перад распяццем на крыжы).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

терно́вый цярно́вы;

терно́вый вене́ц цярно́вы вяно́к.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вяно́к, ‑нка, м.

1. Упрыгожанне з кветак або галінак, сплеценых у кружок. Дзеці на сенажаці рвуць кветкі і ўюць вянкі. Пестрак.

2. Рад бярвенняў зруба. Стаяла некалькі зрубаў. На некаторых былі ўжо кроквы і латы, некаторыя былі даведзены толькі да верхніх вянкоў. Чорны. Вянок за вянком вырастаў зруб новай Тарэнтавай хаты. Галавач.

3. Тое, што і нізка ​1. Вянок грыбоў.

•••

Вянок санетаў — твор з пятнаццаці санетаў, звязаных паміж сабою так, што апошні радок аднаго санета паўтараецца ў першым радку наступнага, а пятнаццаты санет складаецца з першых радкоў усіх папярэдніх чатырнаццаці санетаў.

Гарохавы вянок — адмова ў каханні.

Лаўровы вянок — вянок з лісця лаўру як сімвал перамогі, узнагароды, трыумфу, што прысуджваецца, падносіцца пераможцам у спартыўных спаборніцтвах, артыстам і пад.

Цярновы вянок — сімвал мучэння, пакут (з евангельскага сказання пра калючы цярновы вянок, надзеты на Ісуса Хрыста перад яго распяццем на крыжы).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ве́пер (Шат.) ’кабан’. Ст.-рус., ст.-слав. вепрь, рус. вепрь, укр. вепр, ве́пер, польск. wieprz, чэш. vepř, балг. ве́пър, серб. ве̏пар. Прасл. *veprь ’вяпрук’ (магчыма, раней назоўнік i‑асноў). І.‑е. сувязі не вельмі пэўныя. Тлумачэнні: 1) роднасць з лат. vepris ’вяпрук’ (але, можа, гэта запазычанне з рус. мовы); 2) роднасць з лац. veprēsцярновы куст’ (першаснае значэнне слова *veprь магло быць ’шчаціністы, калючы’); 3) роднасць са ст.-інд. vápati ’рассыпае (семя)’; 4) сувязь з лац. aper, ст.-в.-ням. ebur ’вяпрук’ (ням. Eber). Не выключаецца, аднак, што *veprь — старое «праеўрапейскае слова». Гл. Фасмер, 1, 292 (там і літ-pa). Параўн. Махэк₂, 684.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́піна1 ’кучка зацвярдзелай зямлі на нізкім або балоцістым месцы, аброслая травой, мохам’ (ТСБМ, Касп., ТС, Нік. Очерки, З нар. сл., Федар., Яруш., Сержп. Ск., Яшк., Кліх, Сл. паўн.-зах.). Укр. купина ’рачная выспачка’, рус. купина ’тс’, польск. kępina, в.-луж. kupa, н.-луж. kupa ’выспачка’. Параўн. літ. kam̃pas ’мясцовасць’, лац. campus ’поле’ (Бернекер, 1, 600; Фасмер, 2, 420).

Ку́піна2цярновы куст’ (Булг.). Запазычанне са ст.-слав. кѫпина ’тс’ у біблейскім тэксце.

Ку́піна3 ’скабіёза жоўтая, Scabiosa ochroleuca L.’ (Кіс.). Да купа1 (гл.). Пра семантычную сувязь гэтых слоў сведчаць такія сінанімічныя назвы, як каўтуннік і гузікі. Параўн. купена (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вяно́к I, -нка́ м.

1. (украшение из цветов или ветвей) вено́к;

2. (корона, драгоценный головной убор) вене́ц;

3. (нанизанные на что-л. предметы) ни́зка ж., плеть ж.;

цярно́вы в. — терно́вый вене́ц

вяно́к II, -нка́ м. (ряд брёвен в срубе) вене́ц

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)