цяні́сты, -ая, -ае.

1. Які дае, утварае цень (пра расліны).

Цяністая вярба.

2. Такі, у якім шмат ценю.

Ц. сад.

|| наз. цяні́стасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цяні́сты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. цяні́сты цяні́стая цяні́стае цяні́стыя
Р. цяні́стага цяні́стай
цяні́стае
цяні́стага цяні́стых
Д. цяні́стаму цяні́стай цяні́стаму цяні́стым
В. цяні́сты (неадуш.)
цяні́стага (адуш.)
цяні́стую цяні́стае цяні́стыя (неадуш.)
цяні́стых (адуш.)
Т. цяні́стым цяні́стай
цяні́стаю
цяні́стым цяні́стымі
М. цяні́стым цяні́стай цяні́стым цяні́стых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

цяні́сты в разн. знач. тени́стый;

ц. сад — тени́стый сад;

ц. роў — тени́стый овра́г

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цяні́сты, ‑ая, ‑ае.

1. Які дае, утварае цень (пра расліны). Спакойна гамоняць Цяністыя вербы. Хведаровіч.

2. Такі, у якім шмат ценю, багаты ценем. Каля пасады лесніковай Цягнуўся гожаю падковай Стары, высокі лес цяністы. Колас. // Які знаходзіцца ў цяні, заценены. У парку ёсць адна асабліва прыгожая цяністая дарожка. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тени́стый цяні́сты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ацянёны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад ацяніць.

2. у знач. прым. Цяністы. Ацянёны бераг ракі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

галлё, ‑я, н., зб.

Дробнае сучча, галіны. У ззянні песцяцца бярозы, Галлё спусціўшы да зямлі. Колас. Верхавіны .. дрэў былі такія пышныя, што спляталіся галлём угары і ўтваралі цяністы зялёны тунель. Чарнышэвіч. // Сухія абламаныя галіны дрэў, кустоў; хвораст, ламачча. Паабапал дарогі .. ляжала вялікае ляда, заваленае сухім галлём. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

го́жы, ‑ая, ‑ае; гож, ‑а.

1. Прыгожы, слаўны. Каля пасады лесніковай Цягнуўся гожаю падковай Стары, высокі лес цяністы. Колас.

2. Прыгодны для якіх‑н. мэт. Глядзець — прыгожы, ды не гожы. Прымаўка. // Варты чаго‑н. Не той харош, хто тварам прыгож, а той харош, хто на справу гож. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэ́ха, ‑а, н.

1. Адбіццё гукавога сігналу ці радыёімпульсу ад пэўнай перашкоды. Некалькі разоў [сябры] гукнулі разам і слухалі, як разлягалася рэха. Колас. У Лаўскі лес ішлі ў арэхі, Шукалі там лісіных нор. Гукнём: — Агу!.. — Адкажа рэхам: — Агу! — цяністы, спелы бор. Бялевіч.

2. перан.; чаго. Водгалас, водгук. Рэха «Дудкі» кацілася па шырокіх абшарах беларускай, зямлі, яно абуджала народ ад векавечнага сну, уздымала на барацьбу за шчасце і права «людзьмі звацца». С. Александровіч. [Песня] сцвярджае народнасць героя, з’яўляючыся народным рэхам тых ідэй, якія сеяў у масах Каліноўскі. У. Калеснік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

туне́ль, ‑я, м.

Штучны скразны праход у гарах або пад зямлёй для транспарту, пешаходаў, каналаў і пад. Раптам тунель скончыўся, і перад намі раскрылася панарама Нью-Йорка. Новікаў. Час ад часу цягнік улятаў у тунель, і тады грукат колаў мацнеў, пераходзіў у гром, і на вушы, як у самалёце, пачынала знесці сціснутае паветра. «Полымя». // Доўгі праход, які ўтвараецца чым‑н. Верхавіны гэтых дрэў былі такія пышныя, што спляталіся галлём угары і ўтваралі цяністы зялёны тунель. Чарнышэвіч. Іван Васільевіч гаспадарлівым вокам азіраў пабудовы, дарожкі, тунелі з вінаградных лоз, што некалі давалі прываблівы цень. Шамякін.

[Англ. tunnel.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)