цяля́чы
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
цяля́чы |
цяля́чая |
цяля́чае |
цяля́чыя |
| Р. |
цяля́чага |
цяля́чай цяля́чае |
цяля́чага |
цяля́чых |
| Д. |
цяля́чаму |
цяля́чай |
цяля́чаму |
цяля́чым |
| В. |
цяля́чы (неадуш.) цяля́чага (адуш.) |
цяля́чую |
цяля́чае |
цяля́чыя (неадуш.) цяля́чых (адуш.) |
| Т. |
цяля́чым |
цяля́чай цяля́чаю |
цяля́чым |
цяля́чымі |
| М. |
цяля́чым |
цяля́чай |
цяля́чым |
цяля́чых |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
цяля́чы теля́чий;
◊ ~чае захапле́нне — теля́чий восто́рг;
~чыя пяшчо́ты — теля́чьи не́жности
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
цяля́чы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да цяляці. Цялячае мяса. Цялячая скура. // Зроблены са скуры цяляці. Над плотам паказалася Есіпава галава ў вынашанай цялячай шапцы. Дуброўскі. // Прыгатаваны з мяса цяляці. Цялячая каўбаса. Цялячыя катлеты.
2. Такі, як у цяляці; падобны да таго, які бывае ў цяляці. Даваў пытанні тоўсты з цялячым выглядам старшы з жандармерыі. Нікановіч.
•••
Цялячае захапленне — занадта бурнае або беспрычыннае захапленне.
Цялячыя пяшчоты — празмерная або залішняя сентыментальнасць у праяўленні пачуццяў, ласкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цяля́/цялё, -ля́ці, мн. -ля́ты, -ля́т, н.
1. Дзіцяня каровы, а таксама самкі лася, аленя і некаторых іншых жывёл.
2. перан. Пра бязвольнага, занадта прастадушнага чалавека.
|| памянш.-ласк. цяля́тка, -а, н.
|| прым. цяля́чы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
па-цяля́чы
прыслоўе
| станоўч. |
выш. |
найвыш. |
| па-цяля́чы |
- |
- |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
теля́чий цяля́чы;
◊
теля́чий восто́рг цяля́чае захапле́нне.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
задо́к, -дка́, мн. -дкі́, -дко́ў, м.
Задняя частка якога-н. прадмета (звычайна пра павозку, мэблю).
Сесці ў задку калёс.
Цялячы з.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Тэля́чы ‘цялячы’ (беласт., Сл. ПЗБ; Вруб.), ст.-бел. телячий, целячий ‘тс’ (ГСБМ). Гл. цялячы, цяля.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
задо́к, ‑дка, м.
1. Задняя частка калёс, саней і пад. У задку воза .. сядзеў нейкі чалавек. Чорны. Пан Судзілоўскі катаўся.. на белых рысаках у размаляваных, з высокім задком санках. Хомчанка.
2. Разм. Задняя частка забітай і выпатрашанай жывёлы. Цялячы задок.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
задо́к, -дка́ м.
1. задо́к;
з. паво́зкі — задо́к пово́зки;
2. (туши) за́дняя часть, зад;
цяля́чы з. — теля́чий зад
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)