цяглавы́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. цяглавы́ цяглава́я цяглаво́е цяглавы́я
Р. цяглаво́га цяглаво́й
цяглаво́е
цяглаво́га цяглавы́х
Д. цяглаво́му цяглаво́й цяглаво́му цяглавы́м
В. цяглавы́ (неадуш.) цяглаву́ю цяглаво́е цяглавы́я (неадуш.)
Т. цяглавы́м цяглаво́й
цяглаво́ю
цяглавы́м цяглавы́мі
М. цяглавы́м цяглаво́й цяглавы́м цяглавы́х

Крыніцы: krapivabr2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ця́главы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ця́главы ця́главая ця́главае ця́главыя
Р. ця́главага ця́главай
ця́главае
ця́главага ця́главых
Д. ця́главаму ця́главай ця́главаму ця́главым
В. ця́главы (неадуш.)
ця́главага (адуш.)
ця́главую ця́главае ця́главыя (неадуш.)
ця́главых (адуш.)
Т. ця́главым ця́главай
ця́главаю
ця́главым ця́главымі
М. ця́главым ця́главай ця́главым ця́главых

Крыніцы: piskunou2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

цяглавы́ ист. тя́гловый, тя́глый;

а́я сі́ла — тя́гловая си́ла;

а́я гаспада́рка — тя́гловое (тя́глое) хозя́йство

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цяглавы́, ‑ая, ‑ое.

1. Гіст. Абкладзены цяглом. Цяглавая гаспадарка.

2. Прызначаны для цягі, перавозкі чаго‑н. [Васіль] перакінуў на перавозку снапоў амаль усю цяглавую сілу. Шашкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цягло́, -а́, н.

1. У Рускай дзяржаве 15—18 стст.: дзяржаўная павіннасць сялян і пасадскіх людзей.

2. Адзінка абкладання павіннасцямі ў прыгоннай гаспадарцы ў 18—19 стст.

3. зб. Рабочая жывёла для цягі, для перавозкі чаго-н.

|| прым. цяглавы́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чарнасо́шнік, ‑а, м.

Гіст. Цяглавы селянін, які жыў на чорных землях.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парамато́р, ‑а, м.

Спец. Паравая машына, якая выкарыстоўваецца як цяглавы рухавік самаходных машын бязрэйкавага транспарту.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чарнасо́шны, ‑ая, ‑ае.

Гіст. У Расіі ў 14–17 стст. — які жыў на чорных землях; дзяржаўны, цяглавы. Чарнасошны селянін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тя́гловый с.-х., ист. цяглавы́;

тя́гловая си́ла цяглава́я сі́ла;

тя́гловое хозя́йство цяглава́я гаспада́рка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чо́рны, -ая, -ае.

1. Які мае колер сажы, вугалю; проціл. белы.

Чорная фарба.

Чорная барада.

Ч. дым.

2. Цёмны, больш цёмны ў параўнанні з чым-н. больш светлым.

Ч. хлеб.

Ч. ад загару.

3. Брудны, запэцканы.

Чорныя рукі ад гразі.

4. Некваліфікаваны, які не патрабуе высокага майстэрства, часта фізічна цяжкі і брудны (пра работу).

Чорная работа.

5. Прызначаны для якіх-н. службовых ці бытавых мэт; не парадны, не галоўны.

Ч. ход.

Чорная лесвіца.

6. Не апрацаваны, чарнавы.

Ч. варыянт рукапісу.

7. перан. Нізкі, каварны, подлы.

Чорная зайздрасць.

Чорныя справы.

8. перан. Дрэнны, адмоўны.

Чорныя старонкі біяграфіі.

Ч. бок жыцця.

9. перан. Цяжкі, змрочны, беспрасветны.

Чорныя думкі.

Чорная доля.

10. перан. Крайне рэакцыйны.

Чорныя сілы.

11. У Рускай дзяржаве 14—17 стст.: цяглавы, падатковы; дзяржаўны, не прыватнаўласніцкі (гіст.).

Чорныя землі.

12. Паводле міфалагічных уяўленняў: вядзьмарскі, чарадзейскі, звязаны з нячыстай сілай.

13. Як састаўная частка некаторых заалагічных і батанічных назваў.

Чорныя парэчкі.

Чорная рабіна.

Ч. дзяцел.

Чорнае золата

1) нафта;

2) каменны вугаль.

Чорная біржа (чорны рынак) — неафіцыйная біржа (рынак).

Чорная ікра — ікра асятровых рыб.

Чорная кава — моцная кава без малака і вяршкоў.

Чорны лес — лісцёвы лес, чарналессе.

Чорны шар — выбарчы шар, які азначае «супраць абрання» каго-н.

Чорныя металы — назва жалеза і яго сплаваў (сталі, чыгуну і г.д.).

На чорную гадзіну (разм.) — на цяжкі час (пакінуць што-н.).

Ні чорнага ні белага (разм.) — не абазвацца, не сказаць ні слова каму-н.

Трымаць у чорным целе — сурова, строга абыходзіцца з кім-н.

У чорным святле — змрочным, непрыглядным, горш, чым на самай справе (бачыць, падаваць, паказваць і пад. што-н.).

Чорная косць (костка) (уст.) — пра людзей простага, недваранскага паходжання.

Чорны дзень (разм.) — перыяд нястачы, беднасці ў жыцці; цяжкая часіна.

Чорным па белым (разм.) — дакладна, выразна, ясна (напісана).

Як чорны вол (рабіць, працаваць; разм.) — рабіць не пакладаючы рук.

|| наз. чарната́, -ы́, ДМ -наце́, ж. і чарно́та, -ы, ДМо́це, ж. (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)