цэ́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж. (разм.).

Кукарда.

Шапка з цэшкай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цэ́шка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. цэ́шка цэ́шкі
Р. цэ́шкі цэ́шак
Д. цэ́шцы цэ́шкам
В. цэ́шку цэ́шкі
Т. цэ́шкай
цэ́шкаю
цэ́шкамі
М. цэ́шцы цэ́шках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

цэ́шка ж., обл. кока́рда

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цэ́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Абл. Кукарда. На чалавеку быў доўгі шынель без пагонаў і зімовая салдацкая шапка без цэшкі. Якімовіч. Алесь браў стрэльбу, шапку з цэшкай І нёс з шчасліваю ўсмешкай. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кока́рда кука́рда, -ды ж., обл. цэ́шка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ацэхава́ць ’пазначыць, зрабіць метку, знак на чым-небудзь’ (КСТ), ст.-бел. оцеховати з XVI ст. ’абазначыць’ (Веснік БДУ, 1, 1972, 64), параўн. польск. ocechować. Ад цэхаваць ’значыць’, параўн. цэшка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кукарда; цэшка (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)