Ацэхава́ць ’пазначыць, зрабіць метку, знак на чым-небудзь’ (КСТ), ст.-бел. оцеховати з XVI ст. ’абазначыць’ (Веснік БДУ, 1, 1972, 64), параўн. польск. ocechować. Ад цэхаваць ’значыць’, параўн. цэшка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)