Цэнтра́льная

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз.
ж.
Н. Цэнтра́льная
Р. Цэнтра́льнай
Д. Цэнтра́льнай
В. Цэнтра́льную
Т. Цэнтра́льнай
Цэнтра́льнаю
М. Цэнтра́льнай

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

цэнтра́ль, -і, мн. -і, -ей і -яў. ж.

Галоўная, цэнтральная магістраль.

Электрычная ц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цэнтра́льны, -ая, -ае.

1. Які з’яўляецца цэнтрам (у 1 знач.).

2. Які знаходзіцца, размешчаны ў сярэдзіне, у цэнтры.

Цэнтральная вуліца.

3. Галоўны, кіруючы.

Цэнтральная ўлада.

4. Асноўны, найбольш істотны.

Цэнтральная тэма.

5. Які прыводзіць у дзеянне, абслугоўвае ўсю сістэму.

Цэнтральнае ацяпленне.

Стрэльба цэнтральнага бою — стрэльба, якая зараджаецца з задняй (казённай) часткі ствала.

Цэнтральная нервовая сістэма — асноўная частка нервовай сістэмы ў пазваночных і чалавека, якая складаецца з галаўнога і спіннога мозга.

Цэнтральны вугал — вугал, утвораны двума радыусамі якой-н. акружнасці.

|| наз. цэнтра́льнасць, -і, ж. (да 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акро́паль, -я, мн. -і, -аў, м. (гіст.).

Цэнтральная ўмацаваная частка старагрэчаскіх гарадоў, звычайна на ўзгорку.

Афінскі а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ЦИК (Центра́льная избира́тельная коми́ссия) ЦВК (Цэнтра́льная вы́барчая камі́сія).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цэнтра́льны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. цэнтра́льны цэнтра́льная цэнтра́льнае цэнтра́льныя
Р. цэнтра́льнага цэнтра́льнай
цэнтра́льнае
цэнтра́льнага цэнтра́льных
Д. цэнтра́льнаму цэнтра́льнай цэнтра́льнаму цэнтра́льным
В. цэнтра́льны (неадуш.)
цэнтра́льнага (адуш.)
цэнтра́льную цэнтра́льнае цэнтра́льныя (неадуш.)
цэнтра́льных (адуш.)
Т. цэнтра́льным цэнтра́льнай
цэнтра́льнаю
цэнтра́льным цэнтра́льнымі
М. цэнтра́льным цэнтра́льнай цэнтра́льным цэнтра́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

цэнтра́льны

прыметнік, адносны

цэнтра́ль, ‑і, ж.

Галоўная, цэнтральная магістраль. Электрычная цэнтраль. Ацяпляльная цэнтраль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзядзі́нец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м.

1. Цэнтральная частка старажытнага горада, умацаваная валамі, а пазней мураванымі сценамі і драўлянымі вежамі (гіст.).

2. Прасторны двор, агароджаны пляц (звычайна перад маёнткам, царквой; разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дыспе́тчар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Работнік, які рэгулюе рух транспарту, ход работы прадпрыемства і пад. з аднаго цэнтральнага пункта.

Д. аўтамабільнай базы.

|| прым. дыспе́тчарскі, -ая, -ае.

Д. пункт.

Цэнтральная дыспетчарская (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)