цэ́нтнер, -а, мн. -ы, -аў, м.

Мера масы, роўная 100 кг.

|| прым. цэ́нтнеравы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цэ́нтнер

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. цэ́нтнер цэ́нтнеры
Р. цэ́нтнера цэ́нтнераў
Д. цэ́нтнеру цэ́нтнерам
В. цэ́нтнер цэ́нтнеры
Т. цэ́нтнерам цэ́нтнерамі
М. цэ́нтнеры цэ́нтнерах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

цэ́нтнер м. це́нтнер

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цэ́нтнер, ‑а, м.

Адзінка вымярэння вагі, роўная 100 кг. — Наш калгас можа даць не менш як, сто пяцьдзесят цэнтнераў мяса і па восемсот малака на кожныя сто гектараў, — гаварыў дакладчык. Дуброўскі.

[Ням. Zentner.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

це́нтнер цэ́нтнер, -ра м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

намалаці́ць, ‑лачу, ‑лоціш, ‑лоціць; зак., чаго.

1. Малоцячы, здабыць у нейкай колькасці. Намалаціць збожжа. Намалаціць цэнтнер грэчкі.

2. перан. Разм. Пабіць, разбіць нейкую колькасць чаго‑н. Намалаціць талерак. // Забіць у вялікай колькасці. Намалаціць ворагаў.

3. перан. Разм. Хутка нагаварыць чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мэтра1 ’метр’ (брасл., Сл. ПЗБ), ’дровы, складзеныя так, каб усе вымярэнні мелі 100 см’, ’цэнтнер’ (Сцяц.). Як навуковы тэрмін з II пал. XIX ст. Паводле аналогіі да лі́тра ’літр’, якое, аднак, узыходзіць яшчэ да с.-лац. мовы (litra). Да метр (гл.).

Мэтра2 ’землямер’ (Бес.). Да метр (гл.). Перанос значэння з nomen instrumentis на nomen agentis.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ка́нтар1 ’вуздэчка без цугляў для прывязвання каня’ (ТСБМ), ’моцны повад пры моцнай аброці (КЭС, лаг.). Ст.-бел. кантаръ ’аброць’. Запазычана са ст.-польск. kantar ’тс’, якое з венг. kantár, kentar < джагатайск. kantar ’кароткія лейцы’, тур. kantarma ’вуздэчка’ (Булыка, Запаз., 137; Слаўскі, 2, 46).

Ка́нтар2 ’спружынавы бязмен на шэсць пудоў’ (Сцяшк.) ’род бязмена’ (ТСБМ, Бяльк., Яруш., Растарг.; віц. КЭС; Сцяц. Нар.); ’чыгунная гіра’ (Мядзв.) ’бязмен з двума рычагамі’ (Мат. Гом.), ’вага’ (Яруш.). Укр. кантар, рус. контарь ’вага ў 2,5 пуда’, ст.-рус. контарь (з XVI ст.), польск. kantar ’вага ў 50 кг’. З тур. kantar ’вага, бязмен’, якое праз араб. узыходзіць да ст.-грэч. κβντηνάριον < лац. centēnāriusцэнтнер’ (Фасмер, 2, 213; Слаўскі, 2, 46–47).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)