цы́мус

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. цы́мус
Р. цы́мусу
Д. цы́мусу
В. цы́мус
Т. цы́мусам
М. цы́мусе

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

цы́мус, -у, м.

1. Аб вельмі прыгожым, вельмі цікавым, найлепшым (разм.).

2. Салодкая дэсертная страва з тушанай морквы і іншых інгрэдыентаў.

3. Самае істотнае, значнае (разм.).

У гэтай карціне ўвесь ц.

|| прым. цы́мусны, -ая, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цы́мус, -су м.

1. (кушанье из моркови) ци́мус;

2. разг. са́мая суть; са́мое интере́сное

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цы́мус, ‑у, м.

1. Разм. Самае цікавае, істотнае; сутнасць каго‑, чаго‑н. [Сёмка:] — Важна тут сама карціна, у ёй увесь цымус. Каваль. [Барановічаў кум:] — Іншы кажа, што ён, — тое ды гэтае. А тут выходзіць, што толькі і цымусу ў яго, што ён .. пагаварыць умее. Чорны.

2. Салодкая страва толькі з морквы. Прыгатаваць цымус. // Пра што‑н. вельмі смачнае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сутнасць, існасць, справа, змест, сэнс, прырода, квінтэсенцыя; соль, цымус (разм.); дух, душа, корань, гвозд, загваздка, сярэдзіна (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)