цыкло́н, -а і -у, м.

1. -у. Віхравы бурны рух атмасферы ў вялікім радыусе, утвораны вакол месцаў з нізкім атмасферным ціскам.

2. -а. Апарат для аддзялення цвёрдых часціц ад газу.

|| прым. цыкло́нны, -ая, -ае, цыклана́льны, -ая, -ае і цыклані́чны, -ая, -ае.

Цыклонны вецер.

Цыкланічная дзейнасць (узнікненне цыклонаў і антыцыклонаў).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цыкло́н

‘рух атмасферы; ураган’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. цыкло́н цыкло́ны
Р. цыкло́ну цыкло́наў
Д. цыкло́ну цыкло́нам
В. цыкло́н цыкло́ны
Т. цыкло́нам цыкло́намі
М. цыкло́не цыкло́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

цыкло́н

‘апарат для ачысткі паветра’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. цыкло́н цыкло́ны
Р. цыкло́на цыкло́наў
Д. цыкло́ну цыкло́нам
В. цыкло́н цыкло́ны
Т. цыкло́нам цыкло́намі
М. цыкло́не цыкло́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

цыкло́н

1. род. цыкло́ну м., метеор. цикло́н;

2. род. цыкло́на м. (аппарат) цикло́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цыкло́н, ‑а і ‑у, м.

1. ‑у. Віхравы рух атмасферы з паніжэннем атмасфернага ціску ад перыферыі да цэнтра віхру. Цыклон нясе з сабою дождж ці снег, антыцыклон — добрае надвор’е. «Маладосць». // Бура, ураган. Над Беларуссю праносіліся моцныя цыклоны з трывожнымі выбухамі грому. Хведаровіч.

2. ‑а. Апарат, заснаваны на выкарыстанні сіл інерцыі, прызначаны для ачысткі паветра ці газу ад узважаных у іх цвёрдых часцінак.

[Ад грэч. kykléō — кручуся.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цыклана́льны гл. цыклон.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цыклані́чны гл. цыклон.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цикло́н метеор. цыкло́н, -ну м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Тайфу́н ’трапічны цыклон, ураган вялікай разбуральнай сілы’ (ТСБМ; 1914 г., КСНН). Праз рус. тайфу́н ’тс’ з англ. typhoon (адсюль і ў іншыя еўрапейскія), першакрыніцай якога з’яўляецца кіт. tai fêng ’вялікі вецер, цыклон’ (Фасмер, 4, 12; Чарных, 2, 225; ЕСУМ, 5, 504). Паводле Акуленкі (Мовознавство, 1997, 1, 16), кантамінаванае з араб. tūfán ’віхор’ (< грэч. τυφών).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тайфу́н, ‑у, м.

Трапічны цыклон, ураган вялікай разбуральнай сілы. Дах змацоўваюць ад тайфунаў з мора пакладзеныя на яго бярвенні. Караткевіч. Не ў страх нам пагрозаў замахі, Не ў страх інтэрвенцкія шхуны, Ні стуль, дзе гадуюць манархаў, Ні стуль, дзе бушуюць тайфуны. Купала.

[Ад кіт. тай фын — вялікі вецер.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)